Епіскап Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч распавёў, як перажыць Вялікую нядзелю ў сувязі з каронавірусам. Прынамсі, у Лідскім раёне назіраць літургію можна праз інтэрнэт

04 Апреля 2020 7620
Епіскап Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч распавёў, як перажыць Вялікую нядзелю ў сувязі з каронавірусам.



Да вернікаў Лідскага раёна звярнуўся настаяцель Фарнага касцёла ксёндз Уладзімір Гуляй.

“Перадусім, звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспенсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі”.

Усю літургію Святога Пасхальнага Трыдуума можна будзе назіраць праз інтэрнэт. Анлайн-трансляцыя будзе адбывацца на старонцы нашай парафіі ў Instagram і на канале ў YouTube – (назва Лида-Фара).

Расклад набажэнстваў:

  • 5 красавіка – Пальмовая нядзеля. Асвячэнне вербаў перад кожнай Святой Імшой (9.00, 11.00, 13.00, 15:00 (капліца); 16.00, 18.30) на вуліцы на прыкасцельнай тэрыторыі. Будзе магчымасць удзельнічаць на Імшы на вуліцы.
  • 9 красавіка – Імша Вячэры Пана а гадз. 18.00.
  • 10 красавіка – Набажэнства Вялікай Пятніцы распачнецца Крыжовым шляхам каля касцела пры ўмове добрага надвор’я ў 17.00; Набажэнства Літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа а гадз. 18.00.
  • 11 красавіка – Пасхальная Вігілія Вялікай Суботы – урачыстая Святая Імша, якая абвяшчае Уваскрасенне Езуса Хрыста распачнецца ў 18:00. Пачынаючы з 8.00 да 17.00 (уключна) – (8.00, 8.30, 9.00, 9.30, 10.00 і гэтак далей), што паўгадзіны на вуліцы каля касцёла адбудзецца асвячэнне страў на Вялікодны стол; 11.00 – Малэйкаўшчына, Споркаўшчына, Цьвермы; 11.30 – Брандзяняты; 12.00 – Ёдкі, Перапечыцы; 12.30 – Капачэлі, Прыдыбайлы.
  • 12 красавіка – Вялікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Рэзурэкцыйная працэссія і Святая Імша ў 6.00 раніцы, а таксама а гадз. 11.00, 13.00, 15:00 (капліца), 16.00 і 18.30.
У святы Пасхальны трыдуум збаўчай мукі, смерці і ўваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста духоўна перажыць літургічныя цэлебрацыі можна будзе таксама з дапамогаю іх прамой трансляцыі, якую Бетэлерадыёкампанія тры дні запар будзе весці з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

Тэлеканал «Беларусь 3». 9 красавіка, Вялікі чацвер

  • 19.00 – святая Імша Вячэры Пана
10 красавіка, Вялікая пятніца

  • 19.00 – набажэнства адарацыі Святога Крыжа
Тэлеканал «Беларусь 1». 11 красавіка, Вялікая субота

  • 21.45 – Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана
Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавірусу складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, усіх вернікаў даручаю апецы Маці Божай Лідзкай, і святога Роха, заступніка ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы. 

З малітвай і пажаданнямі моцнага здароў’я кс. Уладзімір Гуляй
Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться