9 ліпеня Ліда адзначыць народнае свята Купалле
Галоўная лакацыя – замкавая пляцоўка.
У 19.00 тут пачнецца раённае свята “Каля замка на Купалу”. Будуць ладзіцца народныя гульні, пошук папараць-кветкі, карагод вакол вогнішча, будуць працаваць атракцыёны, выязны гандаль, рамесныя рады.
Рыхтуецца і багатая канцэртная праграма. Сапраўдным упрыгажэннем свята стане канцэрт заслужанага калектыву - беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” пад кіраўніцтвам нашага земляка Вячаслава Статкевіча.
Ну а бліжэй да поўначы замак пакліча моладзь – на галоўнай сцэне распачнецца відовішчнае шоу “X-Factor Belarus” з удзелам дзесяці фіналістаў і пераможцы – нашага таленавітага земляка Андрэя Панісава.
Прыходзьце абавязкова, будзе вельмі горача ад відовішча, эмоцый і незабыўных уражанняў!
***
Свята Купалле шырока адзначаць на Лідчыне. 8 ліпненя, у 19.00 народнае гулянне распачнецца ў Бярозаўцы. У гэты ж дзень, 8 ліпеня, Купалле будзе ладзіцца ў аграгарадках Бердаўка, Гуды, Ваверка, Дзітва і вёсцы Мінойты. 9 ліпеня свята “Купальскія пацехі” адбудзецца ў аг. Тарнова.