Пераможцам чарговага розыгрышу білетаў на гала-канцэрт LIDBEER-2019 стала выхавацель дзіцячага сада Святлана Бурая

01 Августа 2019 1569

Гадзіна, адзведзеная для сумеснай гульні «Лідскай газеты» і арганізатараў фестывалю хмелю, соладу і вады «LIDBEER» выдалася вельмі напружанай. Тэлефон не змаўкаў не на секунду. Толькі правільных адказаў у рэдакцыю поступіла 35, а колькі яшчэх тых удзельнікаў, якім, на жаль, поспех не ўсміхнуўся.

Але перш чым назваць імя пераможцы, дадзім правільныя адказы. Першую партыю піва лідскі бровар зварыў у 1876 годзе. Дата была выкладзена на завадскім коміне і дагэтуль на ім бачна. Радлер – слабаалкагольны кактэйль з піва і ліманаду. Па легендзе гэтая назва пайшла ад баварскага «Radler», што даслоўна значыць «ездзіць на веласіпедзе». Дарэчы, менавіта гэтае пытанне чамусць выклікала ў удзельнікаў “Шанеца для шчасліўчыка” найбольш цяжкасцей. Падстаўка пад кубак, прызначаная для засцярогі ад драпін, – гэта бірдзекель. А цяпер хвілінка беларускай мавы: гаўбец у пераводзе на рускі – «балкон», яндоўка – гэта вялікі нос (зневажальнае), шаршатка – доўгая і вострая іголка. Цікава, што апошнія два словы не маюць аднаслоўных (у дадзеным выпадку рускамоўных) адпаведнікаў. Досыць паспяховым, насычаным і цікавым для ААТ «Лідскае піва» стаў 2016 год. Прадпрыемства выпусціла 10 новых гатункаў, дасягнула адзнакі ў 140 узнагарод, правяло рэбрэндынг (прынамсі, загавырала на беларуская мове) і ў трэці раз атрымала «Народную марку» Беларусі. Лічыцца, што вынаходцтва броварства належыць каралю Гамбрынусу.

А цяпер барабанная дроб… Нагадваем, да розыгрышу дайшлі 35 чалавек! Сярод іх анлайн-сэрвіс, які дазваляе выпадковым чынам генераваць лік, выбраў пераможцу. Ім стала работнік д/с № 7 Святлана Бурая (парадкавы нумар 18, апошнія тры лічбы мабільнага тэлефона *011). Віншуем!


– Перамозе вельмі рада, – не скрывала эмоцыі Святлана Бурая. – Гэта мая другая спроба выйграць квіткі на гала-канцерт фестывалю хмелю, соладу і вады. І поспех мне ўсміхнуўся, разумею ж, якая сур’езная была канкурэнцыя! Не перадаць словамі, якая я шчаслівая. Ужо хацела купляць сабе білет, а тут ён дастаўся мне бясплатна. Дзякуй, «Лідская газета», за гэты падарунак. На канцэрт пайду з дачкой. Вельмі хачу ўжывую пачуць «Сплін». 

*  *  *

А цяпер цікавая інфармацыя пра прадпрыемстваў, юрыдычных ліц, прафсаюзаў, жадаючых набыць білеты на гала-канцэрт для сваіх работнікаў. Ініцыяваная зніжкавая праграма пры аднаразовай групавой закупцы: ад 5 да 25 квіткоў кошт кожнага квітка ў замове складзе 25 беларускіх рублёў (без ПДВ), ад 26 да 49 квіткоў – 23 рублі без ПДВ, ад 50 да 100 квіткоў – 21 Беларускі рубель без ПДВ. Для набыцця білетаў па безнаяўным разліку колькасць ад 26 штук арганізацыям неабходна прадаставіць гарантыйны ліст з указаннем неабходнай колькасці білетаў. Копію ліста неабходна прадаставіць у ААТ "Лідскае піва" на электронную пошту veronika.gerasimova@lidskae.by для падрыхтоўкі неабходнага накладу квіткоў.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться