У полі зроку мясцовай улады. Якія пытанні разглядалі на пасяджэннях Бярозаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна ў лістападзе?

29 Ноября 2020 1489
На пасяджэнні Бярозаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна заўсёды выносіцца шырокая палітра пытанняў, бо дзейнасць мясцовай улады вельмі разнастайная. Не сталі выключэннем і пасяджэнні, якія прайшлі ў лістападзе.

Знос не мэта – важней знайсці гаспадара

Ваверскім сельвыканкамам падводзіліся вынікі работы па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб пустуючых і лядашчых дамах”. Усяго на тэрыторыі сельсавета налічваецца 1063 дамы, з якіх заселена 612, а ў 451 доме ніхто не зарэгістраваны і не пражывае. Найбольшая колькасць пустуючых хат – у вёсках Серафіны, Паперня, Навасёлкі, Рулевічы, Красноўцы, Манцавічы, Альхоўка. Праўда, пачынаючы з вясны, на многіх падворках бачны рух. Уладальнікі сядзіб, да якіх яны перайшлі па спадчыне, і члены іх сем’яў выкарыстоўваюць дамы як дачы, апрацоўваюць участкі, наводзяць парадак. Аднак ёсць і частка дамоў, якія доўгі час не выкарыстоўваюцца, а значыць, участкі зарастаюць, пабудовы старэюць. Работнікі сельвыканкама шукаюць сваякоў, накіроўваюць уведамленні аб намеры выкарыстання дома, прадпісанні аб навядзенні парадку. Напрыклад, прадпісанняў аб навядзенні парадку Ваверскім сельвыканкамам сёлета было накіравана больш за 70.

Сельвыканкамам арганізавана работа па выяўленні хат, якія можна аднесці да разраду пустуючых і лядашчых, у адпаведнасці з крытэрыямі Указа. У гэтым годзе вымарачнымі прызнаны чатыры дамы, праведзены работы па разборцы чатырох пустуючых дамоў, знесена пяць фундаментаў.

– Аднак на сённяшні дзень знос дамоў не з’яўляецца асноўнай мэтай, – кажа старшыня Ваверскага сельвыканкама Аляксандр Іодка. – Важней захаваць сядзібы, падтрымліваць іх у належным стане, знайсці ўладальнікаў. За мінулы і бягучы гады зарэгістравана 12 дагавораў куплі-продажу дамоў, якія адносіліся да разраду пустуючых. Дарэчы, дапамагае тое, што, згодна з Указам Прэзідэнта,  спрошчаны парадак куплі-продажу, дарэння жылых пабудоў, не зарэгістраваных у дзяржаўных органах па дзяржаўнай рэгістрацыі і кадастры. 

Каб было ўтульна і чыста

На пасяджэнні Тарноўскага сельвыканкама гутарка ішла аб рабоце, якая праводзіцца па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета. Мерапрыемствы, план якіх штогод зацвярджаецца рашэннем сельскага выканаўчага камітэта, не застаюцца на паперы. Мясцовая ўлада робіць усё магчымае, каб аграгарадкі Тарнова і Далекія, ды і астатнія 27 населеных пунктаў, што знаходзяцца на падведамаснай тэрыторыі, радавалі сваёй утульнасцю. 

Згадаем толькі частку напрамкаў, у якіх ідзе работа. Так, напрыклад,  удзяляецца ўвага несанкцыянаваным звалкам, і ў сакавіку бягучага года чатыры такія месцы (у аграгарадках і ў Вялікіх Канюшанах) былі ліквідаваны. Каля паўтары сотні новых дрэў і кустоў было высаджана вясной і восенню на тэрыторыі сельсавета. Каля дзясятка аварыйных дрэў, у тым ліку ў скверы аграгарадка Тарнова, па ўзгадненні з камісіяй Лідскага райвыканкама, было спілавана. З мая па верасень праводзіліся высечка кустоў, уборка тэрыторыі, абкошванне, уборка скошанай травы каля вадаёмаў у аграгарадку Тарнова. На працягу года арганізоўваліся работы па рамонце дахаў хат і гаспадарчых пабудоў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.

У Тарноўскім сельсавеце жыхары адзінаццаці вёсак карыстаюцца паслугамі ЖКГ па вывазе цвёрдых бытавых адходаў. Смецце вывозіцца транспартам камунальшчыкаў на палігон ЦКА «Харужаўцы». Аплата робіцца на месцы па факце. Па меры неабходнасці Бярозаўскім ЖКГ выконваецца рамонт кантэйнерных скрынь. Ідучы ў нагу з часам, у Тарнове дадаткова ўстанавілі еўракантэйнеры для збору другаснай сыравіны: макулатуры, шкла, пластыку.

Для жыхароў населеных пунктаў вельмі важным з’яўляецца стан дарог і вуліц. Былі праведзены рамонт дарожнага пакрыцця, адсыпка і грэйдаванне вуліцы Старой у Далекіх, праведзены ямачны рамонт вуліцы ў вёсцы Вялікія Канюшаны, пакладзена асфальтавае пакрыццё на ўчастку дарогі Р11 Мохавічы – Белагруда.

– Цесная сувязь у добраўпарадкаванні вёсак наладжана з сельгаспрадпрыемствамі ЛРСУП «Мажэйкава» і філіялам «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт», з арганізацыямі і ўстановамі, размешчанымі ў аграгарадках сельсавета, па добраўпарадкаванні і навядзенні належнага санітарнага парадку на падведамасных тэрыторыях, – кажа старшыня сельвыканкама Валянцін Астравец. –  І, безумоўна,  большасць уласнікаў адказна ставяцца да навядзення парадку, прывядзення домаўладанняў з гаспадарчымі пабудовамі ў належны стан.

Падрыхтоўка кадраў – выгада ўзаемная

На пасяджэнні Ганчарскага сельвыканкама ў розных напрамках разглядалася пытанне, як ідзе на тэрыторыі сельсавета выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». 

– Адна частка працаздольнага насельніцтва сельсавета працуе ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і іншых мясцовых арганізацыях (іх не так і шмат), другая ўладкавалася на працу ў Ліду і іншыя гарады, – у прыватнасці, адзначае старшыня сельвыканкама Валерый Калодка. – З 249 работнікаў КСУП «Беліца-Агра» 64 – жыхары Ганчарскага сельсавета. Кадравы склад  прадпрыемства пастаянна змяняецца па розных суб'ектыўных і аб'ектыўных прычынах. Гэта і выхад работнікаў на пенсію, і заканчэнне тэрмінаў кантрактаў, і звальненне за якуюсьці правіннасць, і мерапрыемствы па вызваленні рабочых пры ўпарадкаванні штатнага раскладу, і г. д.  У гаспадарцы ёсць бронь для асоб, якія  асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама бацькоў, абавязаных кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Вельмі важна, што ўвага ўдзяляецца моладзі. Праводзіцца пэўная работа па замацаванні маладых спецыялістаў на сяле, а менавіта: аказваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыі, выплачваюцца пад'ёмныя ў памеры службовага акладу.

Вядзецца сумесная праца з мясцовымі школамі па прафарыентацыі з наступным прадастаўленнем накіраванняў на вучобу ў ВНУ і ССНУ.

Ці, напрыклад, на тэрыторыі сельсавета функцыянуюць чатыры магазіны Лідскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і прыватны магазін у аграгарадку Ганчары. Усе работнікі ў асноўным са стажам працы. У мэтах задавальнення патрэбы ў кадрах філіял аблспажыўтаварыства прапануе мэтавыя накіраванні выпускнікам устаноў адукацыі для паступлення ў гандлёвыя каледж і ВНУ. Зацікаўленасць у падрыхтоўцы кадраў агранізацыямі мае ўзаемную выгаду.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться