«Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!» У Лідскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята падзякі чытачам

06 Января 2022 1864


«Чалавек, які любіць і ўмее чытаць, шчаслівы чалавек. Ён акружаны мноствам разумных, добрых і верных сяброў. Сябры – гэта кнігі. Кнігі сустракаюць нас у раннім дзяцінстве і суправаджаюць нас усё жыццё». Гэтыя словы К. Г. Паўстоўскага паслужылі эпіграфам свята падзякі чытачам “Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!”, якое адбылося днямі ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”.

Гэта свята самых-самых – тых, хто часта наведвае бібліятэку, шмат чытае, прымае актыўны ўдзел у яе жыцці. Таму напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі актыўных чытачоў, каб павіншаваць з надыходзячым Новым годам, сказаць словы падзякі, уручыць граматы, сувеніры і салодкія падарункі.

Кацярына Гоман, Аляксандра Банцэвіч, Марк Пыж’янаў – верныя і адданыя чытачы філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”, Мілена Кавальскія, Міраслаў і Мацвей – дружная сям’я, якая таксама актыўна чытае і часта прыходзіць у бібліятэку, – атрымалі граматы ў намінацыі “Чытач года-2021”. Канстанцін Касцючэнка, Яўген Тамашэвіч і Аляксей Тамашэвіч сталі найлепшымі ў конкурсе малюнкаў “Горад дзяцінства”.

Павіншаваць найлепшых чытачоў, падарыць ім навагодні настрой і свае святочныя песні прыйшлі вучаніцы музычнай школы – Александрына Раманоўская з песняй “Не спыняй марыць” і Варвара Заварына з песняй “Ялінцы не холадна зімой”. А каб сустрэча была незабыўнай, хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў навагодняе казачнае падарожжа разам са Снегавіком, які падрыхтаваў для іх цікавыя і вясёлыя зімовыя заданні і конкурсы.

Дзіцячыя ўсмешкі і радасць, дружалюбная атмасфера, цяпло дзіцячых сэрцаў сталі найлепшымі сябрамі чароўнага пераднавагодняга свята!



Текст: Кацярына САНДАКОВА.Кацярына САНДАКОВА.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться