У скарбонцы лідскіх школьнікаў – 82 дыпломы! Падведзены вынікі абласных прадметных алімпіяд
25 Января 2021
1355
Найбольш паспяховым стала выступленне навучэнцаў па такіх прадметах, як геаграфія (11 дыпломаў), біялогія (8), беларуская мова і літаратура (8), руская мова і літаратура (7), матэматыка (6), хімія (6), гісторыя (6).
Найбольшая колькасць дыпломаў заваявана навучэнцамі гімназіі (28), сярэдняй школы №17 (16), першай школы (6), восьмай школы (6), ліцэя (4), дзявятай школы (4), шаснаццатай школы (4). Ёсць сярод пераможцаў і вучні сельскіх школ: Першамайскай сярэдняй школы, Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Крупаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Неабходна адзначыць дасягненні вучняў, якія сталі пераможцамі алімпіяды, выступаючы ў паралелі, старэйшай на клас. Гэта навучэнцы гімназіі №1 г. Ліды: дзевяцікласнікі Ксенія Сабаткоўская і Кацярына Траццяк – па англійскай мове; навучэнцы 8 класа Аляксандра Лаўнік (гімназія №1 г. Ліды), Ягор Сушкоў (СШ №9 г. Ліды) – па геаграфіі; Вераніка Кучынская (гімназія №1 г. Ліды) – па рускай мове і літаратуры; навучэнец 10 класа Аляксандр Сабадаха (СШ №11 г. Ліды) – па гісторыі.
Самы юны ўдзельнік каманды Лідскага раёна – Мацвей Мальцаў, навучэнец 6 класа гімназіі №1 г. Ліды, – заняў другое месца па інфарматыцы.
Хацелася б адзначыць педагогаў, якія падрыхтавалі не аднаго пераможцу абласной алімпіяды: гэта Уладзімір Мечыслававіч Валюк, настаўнік геаграфіі гімназіі №1 г. Ліды (6), Альфрэд Антонавіч Ладыка, настаўнік матэматыкі гімназіі №1 г. Ліды (5), Таццяна Міхайлаўна Глыздова, настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Ліды (4), Таццяна Мар'янаўна Сурконт, настаўнік-метадыст СШ №8 г. Ліды, Святлана Андрэеўна Губейка, настаўнік хіміі СШ №17 г. Ліды (3).
Наперадзе ў лідчан, якія будуць адстойваць гонар раёна і Гродзенскай вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе, а таксама ў іх педагогаў – карпатлівая і напружаная падрыхтоўка да заключнага этапу.
Пажадаем жа ім плённай працы, удачы і новых перамог.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.