Прыгажосці вам на дзень. Васількова-рамонкавае лета юнай жыхарки Ліды

24 Июня 2020 1561
Пра такіх маладых людзей, як Арына Табала, звычайна кажуць: «выдатніца, спартсменка, актывістка і проста прыгажуня». І сапраўды, навучэнка сярэдняй школы №8 – таленавітая і творчая асоба.

Яе дасягненні, перамогі і поспехі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсах не могуць не радаваць. Вось і ў гэтым годзе юная жыхарка Ліды стала пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Таленты Прынямоння», які праходзіў у маі, і ўжо годна паказала сябе на рэспубліцы.

– Свет маіх захапленняў шырокі і шматгранны, – распавядае пра сябе дзяўчына. – Я люблю займацца на фартэпіяна, маляваць, але асабліва – праводзіць вольны час з роднымі і блізкімі мне людзьмі.

Зараз, як і ва ўсіх школьнікаў, у Арыны летнія канікулы. У гэтыя цёплыя, пагодлівыя дні яна любіць бываць на прыродзе, фатаграфавацца, назіраць, як гуляе фарбамі лета.

– Я патрыёт сваёй краіны і ўсім сэрцам люблю Беларусь, – заўважыла дзяўчына. – Люблю і сваю малую радзіму – Ліду, маляўнічыя куткі прыроды ў ваколіцах горада, як і гэта казачна прыгожае васількова-рамонкавае поле. Васілёк – сваеасаблівы сімвал нашай краіны. Ён увасабляе наш народ – працавіты, добразычлівы, гасцінны.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться