Дастойныя ўрачы ў нашым цудоўным горадзе
09 Августа 2024
2222
У ліку такіх, пра якіх кажуць “урач ад Бога”, – стаматолаг Маргарыта Уладзіміраўна Крапіўніцкая. Яна працуе ў гарадской паліклініцы №2 па вул. Труханава.
Многія з нас ведаюць, што такое зубны боль і колькі ён забірае сіл і здароўя. Але на дапамогу прыходзіць яна, добрая, безадказная, граматная, з залатымі рукамі і лагоднай усмешкай доктар Маргарыта Уладзіміраўна. З павагай яна адносіцца да ўсіх сваіх пацыентаў.
Што і казаць, да такога ўрача не проста папасці на прыём. Але яна, нягледзячы на тое, што рабочы дзень заканчваецца, прыме чалавека, выслухае, дапаможа. Шчыра дзякую ёй за прафесіяналізм і мудрасць, дабрыню і чуласць. Прыміце нізкі паклон і пажаданні здароўя і Божай дапамогі ў нялёгкай працы.
Увогуле ж мая гісторыя звароту да стаматолагаў пачалася так… Я чалавек на кастылях, маларухомы. На маю ж бяду выпалі дзве каронкі. Што рабіць?
Хваляванням, здаецца, не было канца. І ўсё ж я рушыла ў паліклініку. Каля кабінета сядзелі людзі, і кожны з іх быў запісаны на прыём. Яны бачылі маё хваляванне і дазволілі ўвайсці ў кабінет без чаргі. З дазволу людзей я пастукала ў дзверы і ўвайшла. У кабінеце працаваў малады прыгожы доктар і ласкавая, прыветлівая медсястра. Ад іхняга добразычлівага настрою мне стала так хораша, што я ледзь не заплакала.
Гэты цудоўны малады доктар – стаматолаг-артапед Яраслаў Аляксандравіч Паршын, а медсястра – Людміла Генадзьеўна Лапыш. Яны сказалі: прымем, і папрасілі пачакаць. Я пачакала, а потым зноў зайшла ў кабінет. Сядзела ў крэсле і на душы ў мяне было так лёгка, што хацелася спяваць. Малады доктар старанна рабіў сваю работу. Калі яна была скончана, мне хацелася пацалаваць яго залатыя рукі.
Хачу, каб жыхары Ліды ведалі, якія дастойныя дактары-стаматолагі працуюць у нашым цудоўным горадзе. Вялікі дзякуй ім за дабрыню, ласку, павагу. Няхай светлай будзе іх дарога!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.