У хрысціян усяго свету сёння Вялікая Субота. Лідскія католікі з самага рання ідуць у касцёлы, каб асвяціць Велікодную ежу (фота)

15 Апреля 2017 2714

У гэтым годзе каталіцкі і праваслаўны Вялікадні супадаюць. Такое бывае раз у некалькі гадоў. Так што свята агульны для ўсіх хрысціян.

Сёння Вялікая Субота. Яе яшчэ называюць «ціхай», бо гэта не час для шумнай весялосці і гучных гулянняў. Людзі ідуць у храмы, каб пабыць сам-насам са сваімі думкамі, памаліцца, паразважаць пра таямніцы збаўлення і адчуць набліжэнне Вялікадня – самага светлага хрысціянскага свята. Пад час Вялікай Суботы ў касцёлах не здзяйсняюцца літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны. Традыцыйна адбываецца і асвячэнне ежы для Велікоднага стала.

У касцёле парфіі Святой Сям’і, што на Тухачэўскага, асвячэнне ежы праходзіць кожную гадзіну. З сабою вернікі нясуць упрыгожаныя кошыкі з ежай: фарбаванымі яйкамі (сімвал новага жыцця), соллю (ахоўвае нас ад сапсаванасці), мясам (на ўспамін пасхальнага баранка, які быў прадвесцем Баранка-Хрыста, забітага і ўваскрослага, які сваёй крывёй збавіў свет ад вечнай смерці) і хлебам, які прыпамінае «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў». У кошыках таксама красуюцца рознакаляровыя кулічы.

35

3736

34

25

Сярод тых, хто прынёс сёння для асвячэння яйкі, былі і падапечныя “Лідскай газеты” – Кодзікі. Праўда, з мамай Марынай прыйшлі толькі Аня і Насця, Артур, на жаль, захварэў.

40

– Яйкі фарбавалі ўсёй сям’ёй і выключна лукавым шалупіннем, каб атрымаўся класічны чырвоны колер, – распавяла Марына, пакуль дзяўчаты маліліся. – Дзеці асабліва чакаюць Вялікадня, але, зразумела, у іх на тое свае прычыны: прыходзяць хросныя бацькі, якіх у нас тры пары. Так што заўтра ў нашай сям’і сапраўды вялікае свята, падчас якога за сталом збяруцца толькі самыя родныя і блізкія.

4

Пакуль карэспандэнт “Лідскай газеты” размаўляў з мамай, падаспелі і дзеці – Аня і Насця. Дзяўчаты з асаблівым гонарам падзяліліся тым, што разам з бацькамі ўжо вывучылі некаторыя малітвы і чакаюць-не дачакаюцца, калі пачнуць хадзіць на ўрокі рэлігіі.

3

28

3031

22

4544

перадзе яшчэ цэлы дзень, каб паспець асвяціць Велікодныя пачастункі. І католікі гэтай магчымасцю карыстаюцца. А увечары шматлікія вернікі вярнуцца ў касцёлы, бо у ноч з суботы на нядзелю ва ўсіх парафіях адбудзецца Пасхальная вігілія, калі дзверы касцёлаў адчынены і кожны жадаючы можа памаліцца каля труны Хрыста. У нядзелю раніцай адбудуцца рэзурэкцыйныя святыя Імшы, і доўгае чаканне Вялікадня завершыцца. 

29

4950

14

2021

23

4847

26

3346

1617

18

18

18

4342

18

18

18

4112

11

10

9

7

56

3839

2

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться