Скарбы роднай мовы

20 Февраля 2026 68
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў 4 класе Ваверскай сярэдняй школе прайшла класная гадзіна, прысвечаная нашай неацэннай спадчыне – беларускай мове пад назвай "Скарбы роднай мовы".

Мерапрыемства сабрала вучняў у школьным краязнаўчым музеі “Спадчына”, каб разам акунуцца ў свет прыгажосці і глыбіні роднага слова. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў розных інтэрактыўных конкурсах. Яны складалі "воблака слоў", дзе кожнае слова было прасякнута любоўю да беларускай мовы, разгадвалі філворды, пашыраючы свой слоўнікавы запас. З захапленнем гулялі ў гульню  "Перакладчыкі", якая дапамагла ім лепш зразумець структуру і асаблівасці мовы.


У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў памятны сувенір – закладку з цытатай пра родную мову. Гэтыя закладкі стануць не толькі прыемным напамінам пра класную гадзіну, але і крыніцай натхнення для далейшага вывучэння і шанавання беларускай мовы.

Лілія Петрусевіч, настаўнік пачатковых класаў Ваверскай сярэдняй школы Лідскага раёна

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться