Памяць павінна ўвасабляцца і ў рэальных справах

15 Марта 2025 692
Жыхарка аграгарадка Ваверка ў сваім пісьме ў “Лідскую газету” падняла хвалюючае пытанне – падтрыманне парадку на вясковых могілках. Яно злабадзённае ў Год добраўпарадкавання, і не толькі. Жанчына апавядае, што Ваверскія могілкі – месца за патрабаванае. Хаваюць тут не толькі мясцовых жыхароў, але часам прывозяць і з іншых населеных пунктаў (нават з Масквы і Санкт-Пецярбурга) выхадцаў з вёсак акругі для апошняга прытулку на малой радзіме. Безумоўна, родныя даглядаюць магілы сваякоў. Месцы паха вання бацькоў прыязджаюць прыбіраць іх дзеці. Вось толькі, па словах аўтара пісьма, бяда ў тым, што прыбіраючы магілы родных, не ўсе выкідваюць смецце ў кантэйнеры для ры туальных адходаў. Сведчанне таму – смецце паміж магіламі.

Аўтар пісьма таксама апа вядае, што тэрыторыя могілак, дзе праводзіліся пазнейшыя пахаванні, у цэлым у парадку, а вось на старым пагосце ў рост ідзе зараснік. Жанчына сцвярджае, што старыя хвоі наносяць пашкоджанні і магілам, і помнікам, іх трэба выдаліць з месцаў пахавання.

Догляд за могілкамі ў аграгарадку Ваверка ўскладзены на Лідскае ГУП ЖКГ. Як ён арганізаваны, газета пацікавілася ў начальніка ўчастка па ўтрыманню могілак Святланы Белапятровіч.

– Лідскім ГУП ЖКГ праводзяцца работы па санітарнаму ўтрыманню месцаў агульнага карыстання, а гэта менавіта ўборка дадзенай тэрыторыі ад смецця, пакос травы. На Ваверскіх могілках маецца кантэйнерная пляцоўка для назапашвання і часовага захавання адходаў, абсталяваная трыма кантэйнерамі. Таксама па перыметру могілак дадаткова ўсталявана семёмістасцей для збора смецця. Так што гутаркі аб тым, што няма куды выкінуць смецце, ісці не можа, – адказала Святлана Францаўна.

 Яна ўдакладніла, што смецце вывозіць ДЭП як структурнае падраздзяленне ГУП ЖКГ згодна з зацверджанымі маршрутнымі графікамі. Пры неабходнасці арганізоўваецца дадатковы вываз смецця і службай па ўтрыманню аб’ектаў добраўпарадкавання і аказанню рытуальных паслуг.

 Лідскае ГУП ЖКГ праводзіць работы па выдаленню аварыйных дрэў на месцах пахавання. У прыватнасці, на могілках у Ваверцы сіламі камунальнай службы, а таксама з прыцягненнем падрадных арганізацый, праведзена выдаленне 39 дрэў. Як зазначае Святлана Белапятровіч, гэта работа будзе працягвацца. Маніторынг стану дрэў на могілках праводзіцца на пастаяннай аснове, і ў выпадках выяўлення аварыйных, яны будуць спілоўвацца.

Разам з тым, Святлана Францаўна нагадала пра абавязкі самога насельніцтва, якія датычаць уборкі смецця і выдалення дрэў. Згодна з “Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месц пахавання”, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, “асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, устаноўку надмагільнага збудавання, альбо іншыя асобы па іх даручэнню самастойна за ўласныя сродкі сочаць за цэласнасцю і захаваннем калумбарных ніш і пліт, надмагільных збудаванняў на адведзеных участках для пахавання, своечасова праводзяць іх рамонт (аднаўленне), афарбоўку, замену ў выпадку разбурэння, выконваюць работы па ўборцы месц пахавання ад смецця, расчыстцы праходаў паміж участкамі для пахавання, апраўкі надмагільных узгоркаў, удаленню аб’ектаў расліннага свету з участкаў для пахавання і праходаў паміж імі, ажыццяўляюць догляд за жывымі агароджамі з кустарнікаў, кветнікамі і газонамі на ўчастках для пахавання”. Для выдалення аб’ектаў расліннага свету, якія растуць у месцах пахавання, узгаднення не патрабуецца.

Старшыня Ваверскага сельвыканкама Аляксандр Іодка згодны, што слушную заўвагу выказала мясцовая жыхарка: людзі павінны мець сумленне і, даглядаючы магілы родных, не павінны смяціць ля іншых магіл. Хаця дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ёсць нямала прыстойных грамадзян, якім і ў думках не прыходзіць выкінуць смецце абы-дзе. Яны наводзяць парадак не толькі на месцах па хавання сваіх блізкіх, але і незнаёмых ім людзей.

– Сельвыканкам пастаянна нагадвае жыхарам, што яны абавязаны наводзіць парадак на месцах апошняга прытулку сваіх родных. Аб неабходнасці падтрымання парадку на могілках кажа прыхаджанам Ваверскай парафіі ксёндз Андрэй, зазначае Аляксандр Іодка.

– А што робіць улада, калі родныя памерлага забыліся пра свой абавязак даглядаць магілы прашчураў альбо яны далёка? пацікавіліся мы ў Аляксандра Станіслававіча.

Ён адказаў, што работнікі сельвыканкама імкнуцца ўсімі магчымымі сродкамі нагадаць аб гэтым сваякам пахаваных людзей.

– Безумоўна, у Год добраўпарадкавання ўвагай не будуць абдзелены і могілкі, – кажа кіраўнік мясцовай улады. – Мы плануем для навядзення парадку на пагосце правесці суботнік. Аб дні правядзення абвесцім дадаткова. Запрашаем прыняць удзел у суботніку ўсіх жыхароў Ваверкі і вёсак акругі, а таксама тых, чые прашчу ры некалі былі пахаваны на Ваверскіх могілках. Нельга ківаць на тое, што нехта павінен прыйсці і зрабіць. Памяць аб старэйшым пакаленні, якое адышло ў нябыт – захоўваць маладзейшым. Пры чым рэальнымі справамі!

 Гэтую думку Аляксандра Іодкі падтрымлівае і “Лідская газета”.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться