Свята нацыянальнага маштабу. У Лідзе адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Сентября 2024 1224

85 гадоў назад адбылася лёсавызначальная падзея   аб'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Дата 17 верасня вярнулася ў наш святочны каляндар не толькі як напамінак пра каштоўнасць свабоды і незалежнасці, пра падзеі, якія падарылі нам права заняць сваё месца на карце свету.


Гэта дзяржаўнае свята беларусы адзначаюць ужо некалькі гадоў. Па ўсёй краіне праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, і наш горад – не выключэнне. Так, 17 верасня на Дажыначную плошчу прыйшлі прадстаўнікі ўлады і працоўных калектываў, студэнты і школьнікі. Са святам землякоў віншавалі лепшыя калектывы нашага раёна, якія падрыхтавалі для лідчан душэўныя музычныя падарункі. Яркім момантам мерапрыемства стаў флэшмоб “Мы - сэрца адзінай краіны”, падчас якога на плошчы разгарнулі Дзяржаўны сцяг Беларусі, даўжынёю аж 80 метраў! Дарэчы, такая лічба не выпадковая: яна сімвалізуе 80-годдзе са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілей Гродзенскай вобласці.

 Аляксей Жалнерчык, маркетолаг ГП “Конус”:

Мы адзначаем новае, але такое важнае свята ў лёсе беларускага народа. Яно вучыць нас быць уважлівымі да сваёй гісторыі, знаходзіць у мінулым адказы на актуальныя пытанні сучаснасці і сумесна будаваць сваю будучыню. Лічу, што ў гэты дзень кожны з нас павінен спытаць сябе, што ён зрабіў для ўмацавання адзінства нашай краіны і сваёй сям’і”.

Мікалай Сакалоўскі, культарганізатар Першамайскага Дома культуры:

“Сёння я прымаў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, і павіншававаў сваіх землякоў вельмі цудоўнай песняй Анатоля Ярмоленкі “Добрыя людзі”. Лічу, что гэта музычная кампазіцыя вельмі добра передае адносіны ў нашым грамадстве, тое, з якой цеплынёй і павагай мы ставімся адзін да аднаго. Прыслухайцеся да гэтых слоў, яны кранаюць душу:

Добрыя людзі тут недалёка,

Добрыя людзі, з вамі так лёгка,

З вамі так светла ў свята і ў будзень,

Дзякуй за гэта, добрыя людзі!



















 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться