У Лідзе ёсць аддзяленне банка з нацыянальным каларытам
31 Января 2024
1124
– Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзяленнем у Гродзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя "Беларусбанка", адлюстроўвае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад. Пераўтварэнні прыйшліся даспадобы і нашым кліентам, якія па заслугах ацанілі нацыянальны каларыт і дзякуюць за стварэнне незвычайнай атмасферы ў этнічным стылі, – адзначае Таццяна Сухоцкая, намеснік дырэктара ЦБП №413 ААТ "ААБ Беларусбанк".
Падобныя этнанавацыі прыжыліся не толькі ў лідскім, але і ў некаторых іншых падраздзяленнях банка. У кожным горадзе ў аснову мастацкага роспісу пакладзены свой тэматычны сюжэт, які адлюстроўвае асаблівасці канкрэтнага рэгіёна, яго гісторыю.




Этнапраект стартаваў у 2022-м годзе, у юбілейны для "Беларусбанка" год. Тады адна з галоўных фінансавых устаноў краіны падарыла гарадам Беларусі серыю яскравых муралаў, напоўненых легендамі і міфамі. У Лідзе такі роспіс упрыгожыў фасад жылой пяціпавярхоўкі па вуліцы Ленінскай, 17.




0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.