Паклікаў у школу першы званок
Вось і праляцела лета. Традыцыйна ў першы восеньскі дзень Беларусь святкуе Дзень ведаў, у навучальных установах краіны праходзяць урачыстыя лінейкі, на якіх пералівісты званочак абвяшчае аб пачатку новага навучальнага года. Для ўчарашніх дашкалят, якія сёлета ўліваюцца ў вялікую школьную сям’ю, ён прагучыць упершыню. А для Насці, Артура і Ані Кодзікаў – вучняў сярэдняй школы № 15, – ён празвініць ужо ў шосты раз.
Шэфства над шматдзетнай сям’ёй рэдакцыя «Лідскай газеты» вядзе з 2011 года, у які трайняты з’явіліся на свет. У Дзень ведаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ ДУ “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч наведала шматдзетную сям’ю. Сенатар павіншавала са святам маму і дзяцей і аказала сям’і матэрыяльную падтрымку.