Ці мае рацыю «зебра» на шашы ў Крупава?
07 Августа 2023
1015
Пра гэта пацікавіўся ўраджэнец вескі Крупава Алесь Хітрун. У “Лідскую газету” ён звярнуўся з надзеяй, што яго пытанне адрасуюць супрацоўнікам дзяржаўтаіспекцыі. – Могілкі ў Крупава знаходзяцца ў баку ад шашы Ліда-Радунь, непадалёку ад галоўнай мясцовай святыні – касцёла Святой Троіцы. Дык іх і раздзяляе на пэўную адлегласць гэтая дарога. Здаецца, усё нармальна. У чым жа ўзнікае пытанне? Каб перайсці на той ці іншы супрацьлеглы бок, трэба парушыць правілы дарожнага руху. Колькі жывуць крупаўчане, столькі яны і ашчаджаюць сябе, сваё жыццё... Не было тут ніколі так званай «зебры», дарожнага знака «Пешаходы», нават знака «Абмежаванне хуткасці». Пераходзіць на другі бок, трэба з вялікай пільнасцю, бо дарога не праглядаецца з-за касцёла і ўецца з горкі. А між іншым, гэтае месца парой таксама бывае насычана вялікай колькасцю людзей. Тут касцёл, тут да нядаўняга часу быў дзіцячы садок, тут ідзе працяг вёскі ў старую яе частку, тут стаіць указальнік на вёску Пурсці – тут жывуць людзі, – дзеліцца сваім поглядам на сітуацыю Алесь.
Сітуацыю патлумачыў намеснік начальніка аддзела ДАІ Лідскага РАУС Дзяніс Курыла:
– Абсталяваць пешаходным пераходам гэты ўчастак дарогі немагчыма, і на гэта ёсць шэраг аб’ектыўных прычын: закругленне дарогі, абмежаваная бачнасць, няма падыходаў і дадатковага асвятлення. Аддаваць перавагу пешаходам у такіх умовах небяспечна. Пераходзіць дарогу ім не забаронена толькі ў тым выпадку, калі бяспека дарожнага руху абумоўлена выкананнем патрабаванняў ПДР. Людзі павінны пераканацца ў бяспецы выхаду і саступіць дарогу транспарту.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







