Сяўба ў КСУП “Ваверка-Агра” пачалася з народнага абраду "Засеўкі"

29 Марта 2023 1197

Вясна прыйшла, цяпло адамкнула, зіму прагнала. Надышла пара зерне ў зямлю кінуць. У сельгаспрадпрыемствах Лідчыны сяўба пачалася з народнага абраду "Засеўкі". Днямі ўрачыстае мерапрыемства правялі у КСУП “Ваверка-Агра”.

Сельгаспрадпрыемствы Лідчыны забяспечаны ўсім неабходным і да пасяўной падрыхтаваны, – адзначыў намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага райвыканкама Аляксандр Часнойць. – Астатняе залежыць ад працаўнікоў. Няхай праца аграрыяў гаспадаркі будзе плённай! А добрыя вынікі абавязкова будуць адзначаны з боку кіраўніцтва прадпрыемства, райвыканкама.




Сёлета ў правядзенні вясенняй пасяўной значную падтрымку КСУП “Ваверка-Агра” аказвае інвестар, які плануе набыць гаспадарку. У сельгаспрадпрыемстве створана таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Гвідэк”, якое ўзначальвае Генадзь Жаўнерчык. Кампанія дапамагае сельгаспрадпрыемству насеннем, мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі аховы раслін. Разам з тэхнікай "Ваверкі-Агра" ў палі выйдзе тэхніка інвестара. Гэта энерганасычаныя трактары "Джон Дзір" с пасяўной сеялкай і культыватарам, апырсквальнік самаходны "Берту", трактар "Фэнд", пагрузчык "Маніту".


Планамі на яравую сяўбу падзяліўся дырэктар КСУП "Ваверка-Агра" Андрэй Кулак:

 – У гэтым годзе ў гаспадарцы "Ваверка-Агра" вясной запланавана пасеяць 50 гектараў аўсу, 200 гектараў ячмяню, 200 гектараў пшаніцы, 200 гектараў грэчкі, 215 гектараў гароху. Каб гаспадарка была з кармамі, таксама збіраемся пасеяць 350 гектараў кукурузы на зярно, каля 700 гектараў кукурузы на сілас і 500 гектараў люцэрны.


Благаславенне на добры ўраджай хлебаробам, полю і тэхніцы далі каталіцкі і праваслаўны святары: ксёндз Андрэй Роўба, дэкан парафіі касцёла Пераўтварэння Гасподняга, і айцец Леанід Вабішчэвіч, іерэй царквы Найсвяцейшай Багародзіцы. А ўдзельнікі народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” зрабілі музычны падарунак.













Более подробно смотрите в видеосюжете наших корреспондентов

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться