За 15 хвiлiн падышло некалькі чалавек i запытала, цi ўсе добра. Бабулю ўразiла неабыякавасць лiдчан
25 Февраля 2023
1504
Сітуацыя, якая нядаўна склалася ў адным з гіпермаркетаў Ліды, для кагосьці можа здасца звычайнай. Але толькі не для 92-гадовай Ганны Філіпаўны, якая прыехала пагасцяваць да сваёй унучкі Настассі. Але пра ўсё па парадку. – Гэта зіма стала для нашай сям’і крыху незвычайнай, у добрым сэнсе гэтага слова. Да нас “на зімоўку” прыехала бабуля з Брэсцкай вобласці, – дзеліцца з журналістам “Лідскай газеты” лідчанка Настасся. – Ганне Філіпаўне ажно 92 гады, але яна вельмі жвавая і цікаўная. І каб сталаму чалавеку не надакучала сядзець у кватэры (днём я і муж працуем, дачка ў школе, а бабуля ўвесь дзень знаходзіцца адна), амаль кожны вечар мы выбіраемся “ў свет”. Вазілі нашу бабульку і на Курган Бессмяроцця, і ў Лідскі замак, і ў новы гандлёвы цэнтр “Lida Park”… А неяк наведаліся ў гіпермаркет “Еўраопт”. Набралі там прадуктаў і рушылі да касы. Але ў магазіне была “гадзіна пік” і, каб не “марынаваць” сталага чалавека ў чарзе, я прапанавала пачакаць нас на вуліцы, падыхаць свежым паветрам. Бабуля выйшла з чаргі, але вырашыла пастаяць каля камер захоўвання (Заўвага аўтара: на жаль, у такім вялізным магазіне не прадугледжана аніводнай лаўкі, каб перавесці дух). Бабулька наша выглядала чыста і ахайна: у хустачцы, зімовым паліто, з кійком. Адчувала сябе таксама добра. Тым не менш, да яе падышло некалькі чалавек і пацікавілася, ці ўсе ў парадку. “Як вы сябе адчуваеце?”, “Чым магу дапамагчы?”, “Дзе вашыя родныя?” – ветліва пыталіся ў яе незнаёмыя людзі. Ганна Філіпаўна была да слез уражана неабыякавасцю і цеплыней лідчан:
– У мяне ўсе добра, даражэнькія! Я проста сваіх дзяўчатак чакаю, яны ў чарзе стаяць, – адказвала бабуля.
– Цікавіліся ў асноўным падлеткі, маладыя жанчыны. Вось і як пасля гэтага гаварыць, што сучасная моладзь не такая як трэба? Магчыма, цяперашняе пакаленне нават лепшае за наша, калі так расчуліла чалавека, які на сваім вяку пабачыў рознае, – разважае мая суразмоўніца Настасся. А потом дадае: – Наша бабуля лічыць, што такія спагадлівыя і шчырыя людзі жывуць менавіта ў Лідзе. Мне, як жыхарцы гэтага горада, вельмі прыемна такое чуць, але я ўпэўнена: добразычлівасць – гэта адметная рыса ўсіх беларусаў!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







