Дзесяціпавярхоўка ў цэнтры горада «пераапранаецца»
22 Октября 2020
1406
Дзесяціпавярхоўка па праспекце Перамогі, 36 – адзін з 49 жылых дамоў у Лідскім раёне, у якіх сёлета запланавана правядзенне капітальнага рамонту. Заказчыкамі будаўнічых работ з'яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і ЛГУП ЖКГ. Рамонт выконваецца за кошт бюджэтных сродкаў і адлічэнняў грамадзян.
Будаўнічыя работы вядзе УП «Дзітва-Строй», якое выйграла тэндар. Рамонт, дарэчы, ідзе як звонку, так і ўнутры. У першую чаргу ў будынка аднаўляюцца фасады. Спачатку будаўнікі здымаюць старую плітку – модны элемент забудовы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля чаго сцены будуць атынкаваныя і пафарбаваныя. Дарэчы, колер дзесяціпавярховага будынка пасля рамонту зменіцца: жылы дом “пераапранецца” ў бела-шэра-салатавы «фрак». Папрыгажэюць таксама і ганкі. А ў месцах агульнага карыстання будуць заменены вокны, дзверы і асвятленне. Заканчэнне работ запланавана на снежань.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.