Упершыню за двадцаць гадоў у Лідзе праходзяць святыя місіі

10 Октября 2013 4365

6 кастрычніка ў парафіі Узвышэння Святого Крыжа (Фарны касцёл) распачаліся святыя місіі. Яны доўжацца 8 дзён: ад нядзелі да нядзелі. Характэрна, што кожны дзень адрозніваецца адзін ад аднаго і мае свой тэматычны накірунак. Ксяндзы-місіянеры, айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі, Валерый Мазюк і Анджэй Шчупал разам з вернікамі разважаюць, у чым сэнс жыцця сапраўднага хрысціяніна, што ёсць грэх, у чым моц веры і навяртання, гаворка ідзе таксама пра сакрамант сужэнства і эўхарыстыі.

– Святыя місіі пакліканы ўзмацніць і абнавіць веру, гэта час, калі можна спыніцца, азірнуцца на пражытыя гады і поўнасцю перагледзець сваё жыццё, – тлумачыць айцец Анджэй Ядкоўскі. – Місіянеры ў сваю чаргу не стамляюцца паўтараць, што Бог любіць нас як тата любіць сваіх дзяцей, даруем нам правіны і ўспрымае такімі, якімі мы ёсць. Таксама стараемся ламаць стэрэатып, што ў касцёле толькі лаюць, настаўляюць, абмяжоўваюць і да чагосьці прымушаюць. Наадварот, тут даюць ежу для разважанняў, кажуць, што вас любяць і за вас моляцца. 

Праграма святых імшаў і сустрэч са святарамі складзена так, каб як мага больш парафіян змаглі пабываць у касцёле. Дзверы святыні адчыняюцца ў восем гадзін раніцы, а закрываюцца пасля дзевяці вечара. Такім чынам, той, хто працаваў удзень, мае магчымасць прыняць удзел у вячэрніх святых імшах, навуках і набажэнствах. Святары таксама стараюцца ахапіць усе слаі і ўзроставыя групы вернікаў: дзяцей, моладзь, мужчын і жанчын, хворых і людзей у сталым узросце.

Асаблівым днём для парафіян Фарнага касцёлу стане пятніца. Яна прысвечана сям’ям. Муж і жонка ў прысутнасці сваіх дзяцей абновяць сужанскія абяцанні. Прыняць удзел у гэтым сакраманце могуць усе жадаючыя любога ўзросту, за выключэннем тых, хто не мае касцёльнага шлюбу. Напрыканцы кожная пара атрымае спецыяльнае пасведчанне з малітвай на адвароце. Скончацца святыя місіі ў нядзелю, 13 кастрычніка. У гэты дзень айцы рэдэмптарысты ў прысутнасці шматлікіх вернікаў урачыста ўстановяць місійны крыж, які пастаянна будзе нагадваць пра гэтую важную падзею ў гісторыі парафіі. Парафіяне таксама атрымаюць бласлаўленне з адпустам.

У наступным годзе святыя місіі пройдуць у парафіях Святой Сям’і (Рыбіноўскага) і Божай Міласэрнасці (мікрараён Маладзёжны). Наогул, з нагоды падрыхтоўкі да 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч распарадзіўся, каб парафіяльныя місіі былі праведзены ва ўсіх парафіях, а асабліва там, дзе іх не было ўжо на працягу дзесяці гадоў. У Лідзе падобнага роду духоўнае мерапрыемства апошні раз ладзілася ў пачатку 90-х.

Чацверг

8.00 – Імша святая з навукай місыйнай

10.00 – Імша святая з навукай місыйнай

12.00 – Імша святая з навукай місыйнай

17.00 – Імша святая з навукай місыйнай

19.00 – Імша святая з навукай місыйнай

Пасля святой Імшы навука для моладзі.

21.00 – Зварот

Пятніца

8.00 – Імша святая з навукай місыйнай

10.00 – Імша святая з навукай місыйнай

12.00 – Імша святая з навукай місыйнай

17.00 – Імша святая з навукай місыйнай

19.00 – Імша святая з навукай місыйнай

Субота

8.00 – Імша святая з навукай місыйнай

10.00 – Імша святая з навукай для старэйшых асоб і хворых. Сакрамант намашчэння хворых.

12.00 – Імша святая з навукай місыйнай

15.30 – Імша святая і благаслаўленне малых дзяцей

17.00 – Імша святая з навукай місыйнай

19.00 – Імша святая з навукай місыйнай

21.00 – Зварот

Нядзеля

9.00 – Імша святая з навукай місыйнай

11.00 – Імша святая з навукай для дзяцей

14.00 – Святая імша – бласлаўленне з адпустам.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться