Гульня «Лідскай газеты» «Шанц для шчасліўчыка»: вынікі
Чым бліжэй выхадныя, тым прыемней навіны! Па-першае, усяго два дні застаецца да самай масавай, відовішчнай і доўгачаканай падзеі года – свята горада і фестывалю хмелю, соладу і вады «ЛІДБІР», якія пройдуць 9 верасня. Па-другое, зараз мы назавем імёны пяці шчасліўчыкаў – пераможцаў сумеснай віктарыны «Лідскай газеты» і ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама. Нагадаем, на коне былі запрашальныя квіткі на «DISCO 80-90-х», якая 9 верасня пройдзе ў Лідскім замку з 23.00 да 02.00 і стане выдатным завяршэннем суботняга вечара.
Пытанні гульні для нашых чытачоў апынуліся не з простых. Нават не прыйшлося праводзіць лёсавання, так як з 15 чалавек, якія дазваніліся ў рэдакцыю, правільна адказаць на пытанні змаглі толькі трое (нагадаем, усяго разыгрывалася пяць запрашальных квіткоў): Алена Крывеня (Лідская ЦРБ), Аляксей Янцэвіч (ААТ «Лідахлебапродукт»), Святалана Янцэвіч (госця з г. Салігорска), Марыя Лаўрэнава (магазін «Санта»). Кожны атрымлівае запрашальны квіток на дыскатэку.
А правільнымі былі наступныя адказы: у культавым для моладзі 90-х серыяле «Сябры» налічвалася 6 герояў; адну з самых популярных электронных гульняў таго часу – «Тэтрыс» – у 1984 годзе стварыў расійскі вынаходнік Аляксей Пажытнаў. Фільм «Грынч – выкрадальнік Каляд» з Джымам Кэры ў галоўнай ролі быў зняты ў 2000 годзе. Першы Макдоналдс у СССР з’явіўся 31 студзеня 1990 года. У 2004 годзе ў Лідзе выступіў папулярны замежны гурт «Boney М».
Запрашальныя квіткі на «DISCO 80-90-х» пераможцы гульні «Шанц для шчасліўчыка» могуць забраць па вуліцы Замкавай, 1 (каса Лідскага замка).