Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
20 Марта 2026
71
Аўтар: Алена МаслаМастакі: Святлана Катлярова, Наталля Нагорская
Жанр: казка
Выдавецтва: Адукацыя і выхаванне
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Алена Масла – беларуская пісьменніца-казачніца, літарату-разнаўца, журналіст, член “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.
Аб кнізе
Калі кажуць людзі: “Галодны, як воўк”, мабыць, успамінаюць таго шэрага небараку, што ў цёмнай пушчы жыве. Пад кашлатай елкай стаіць яго пахілая хатка. А над дзвярамі шыльда прыбіта: “ВОЎК”. І дабаўлена дробненька “...галодны”.
“Лагодны воўк” – не проста казка пра адметнага ваўка, але і гісторыя пра тое, як важна навучыцца размаўляць і слухаць адзін аднаго. З гэтага нараджаецца паразуменне і сяброўства, якіх прагне кожны. Казка прызначаецца для сямейнага чытання.
Па казцы “Лагодны воўк” у 2017 годзе на “Беларусьфільме” зняты мультфільм “Лагодны воўк” (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).
Дзе знайсці:
- філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул.
- Я. Купалы, 1);
- філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
- філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” (вул. Фурманава, 17);
- філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г. Бя-розаўка, вул. Карзюка, 15);
- філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







