Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
07 Декабря 2025
1581
Аўтар: Міхась Зізюк Жанр: казка
Выдавецтва: Барк
Год выдання: 2023
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Міхась Міхайлавіч Зізюк – беларускі пісьменнік. Жыве і працуе ў Навагрудку.Першае апавяданне “Цяпло яе сэрца” змешчана ў газеце “Звязда”. Міхась Міхайлавіч – аўтар некалькіх кніг для дарослых і дзяцей, друкуецца ў розных газетах і часопісах. Лаўрэат конкурсу апавяданняў газеты “Звязда” ў 2008 і 2011 гадах. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2013 года. Піша пераважна на беларускай мове.
“Любіце кнігу, чытайце кнігу! Кожная кніга – гэта свой непаўторны свет, свой непаўторны пах прыгод і асаблівая атмасфера. Кніга дапаможа вам у жыцці, дапаможа стаць сапраўдным чалавекам з вялікай літары,” – з такім цудоўным пажаданнем звяртаецца Міхась Міхайлавіч Зізюк да сваіх маленькіх чытачоў.
Аб кнізе
У даўнія часы, калі не было яшчэ ні машын, ні электрычнасці, жыў-быў на свеце маленькі камінар. Хто ж гэта такі – спытаецеся вы? Так-так, бадай, і не кожны сучаснік адкажа на гэтае пытанне. У нашы дні ўвогуле мала хто ведае пра камінараў, пра тое што быў у людзей такі род заняткаў…
А без камінараў раней было ніяк не абысціся. У той час у гарадах і вёсках людзі праводзілі доўгія зімовыя вечары, грэліся, гатавалі ежу з дапамогай утульных, рознага памеру печак, грубак, камінаў, таму пра камінараў ведалі ўсе. А як жа без іх?
З маленькім камінарам Ігнасікам і чым ён займаўся, вы даведаецеся, прачытаўшы казку…
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я. Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” (вул. Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г. Бярозаўка, вул. Карзюка, 15);
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.





