У цэнтры Ліды з'явіліся першыя пралескі (фота)

27 Февраля 2015 2524

Вось ужо тыдзень, як у горадзе можна палюбавацца першымі вясновымі кветкамі. Далікатныя белыя кроплі на зялёных ножках упрыгожваюць клумбу па вуліцы Кірава. Кожны год, як толькі зіма здае свае пазіцыі, пралескі спяшаюцца жыць. І пакуль пераборлівыя архідэі і лілеі глядзяць на вуліцу з цесных падаконнікаў, першацветы ўжо ловяць рэдкія прамені лютаўскага сонца, уносячы ў нашы будні прадчуванне вясны. 

Дарэчы, у бліжэйшы час на тэрыторыі Лідскага раёна надвор’е істотна не зменіцца. Тэмпературны фон толькі ўначы будзе вагацца каля нуля, днём жа тэмпература паветра складзе нават ад 4 да 7 градусаў цяпла. Будзе дзьмуць вецер паўднёвых напрамкаў, у панядзелак і аўторак магчымы яго парывы да 11 м/с. У выхадныя дні ападкаў не чакаецца, а ў пачатку тыдня магчымы дождж і невялікі мокры снег.

pods

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться