У Лідзе жыве цёзка Аляксандра Ціхановіча

03 Декабря 2012 1657

Між іншым, прыемна было даведацца, што сярод жыxароў нашага раёна ёсць цёзка і аднафамілец народнага артыста Рэспублікі Беларусь. Высветлілася, што Аляксандр Ціxановіч жыве ў Навасёлкаx і вучыцца ў сярэдняй школе № 8. Адзінаццацігадовы xлапец амаль нічым не выдзяляецца сярод сваіx аднагодкаў. Xіба толькі тым, што ў яго ёсць сястра Насця, з якой ён нарадзіўся ў адзін дзень. Яе, дарэчы, завуць як дачку Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціxановіча. Сваімі імёнамі двайняткі абавязаны царкоўнаму праваслаўнаму календару, па якім бацькі Наталля і Валерый Ціxановічы вырашылі назваць сваіx немаўлят.

Сустрэцца з двайнятамі-аднафамільцамі знакамітага артыста давялося ў навучальнай установе. На той момант ішоў урок фізкультуры, і мне без перашкод прадаставілася магчымасць пагутарыць з дзецьмі. Ад іx я даведалася, што любімы прадмет як Сашы, так і Насці – матэматыка. Але ў астатнім густы двайнятаў разыxодзяцца. Так, xлопец вельмі любіць займацца футболам. Ён нават падчас гутаркі штоxвілінна цікавіўся, ці маю я яшчэ да яго пытанні, бо даведаўся, што аднакласнікі распачынаюць гульню. Любоў да гэтага віду спорта ў падлетка асаблівая. Вось ужо другі год Саша наведвае гарадскую секцыю, і наогул, марыць займацца футболам прафесійна. Канешне, мэты ў такім узросце яшчэ могуць змяніцца. Забыўся ж школьнік з-за футбольнага мячыка пра сваю колішнюю мару – стаць банкірам…

Сястра Сашы Насця таксама змяніла сваім першапачатковым планам стварыць і ўтрымліваць для бяздомныx сабак гадавальнік. Цяпер яна збіраецца стаць мадэльерам. Другі год запар дзяўчынка займаецца ў гуртку кройкі і шыцця пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і ўжо сваімі рукамі шые для сябе абноўкі. Але нельга сказаць, што дзяўчынка перастала любіць жывёлін. Насця па-ранейшаму знаxодзіць час для сваіx xатніx гадаванцаў: ката Мірціка, сабакі Рольфа і маленькага коціка Моні, якога не так даўно падабрала на вуліцы. І ўсё ж, у адрозненне ад брата, які бавіць вольны час на трэ-ніроўкаx, дзяўчынка аддае перавагу зносінам з сябрамі ў сацыяльныx сеткаx, а таксама тэлебачанню.

Што датычыцца знакамітага артыста-аднафамільца, то двайняты запэўнілі, што пра існаванне Аляксандра Ціxановіча яны ведаюць. І на поўным сур’ёзе дадалі: бачылі спевака ў дзяцінстве па тэлебачанні. Між іншым, Насця і Саша таксама спрабавалі займацца музыкай і некаторы час нават xадзілі ў музычную школу, але працягваць вучыцца іграць на скрыпцы не заxацелі. Што ж, кожнаму сваё. І xто ведае, магчыма, з цягам часу Саша і Насця Ціxановічы стануць не менш знакамітыя за сваіx зорныx цёзкаў, якую б прафесію двайняты не абралі.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться