Ах, зіма, зіма, зіма – весялей цябе няма!
22 Января 2024
2029
Нарэшце да нас прыйшла сапраўдная зіма – з пухлымі сугробамі, пацешнымі снегавікамі ў дварах і румянымі дзіцячымі шчочкамі. Толькі паглядзіце, якімі цудоўнымі фотаздымкамі падзялілся з намі лідчане! Вочкі 2-гадовай Міі Макаравай (на фота) блішчаць ад захаплення: гэтай зімой яна ўпершыню скацілася са снежнага схілу. А дзятва з вуліцы Машэрава так пастаралася, што зляпіла снежную бабу вышынёй ажно пад тры метры! Усю нядзелю снегавік «працаваў» фотазонай для лідчан. – Ліда прыбралася снегам, і вакол не проста пасвятлела, а, здаецца, ходзіш па казачным царстве. Так і хочацца ўзняць галаву і сказаць: «Дзякуй, нябесная канцылярыя, за такое хараство!» – дзеліцца сваімі ўражаннямі лідчанка Ларыса.
Ад рэдакцыі: Паважаныя чытачы! Каб пра зімовыя забавы засталіся толькі прыемныя ўспаміны, калі ласка, памятайце пра бяспеку!



0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







