Зазірніце ў «Спадчыну» – этнаграфічны пакой пры бібліятэцы аг. Дворышча

15 Июля 2022 2044
Паблізу аграгарадка Дворышча Лідскага раёна, літаральна з першых крокаў, сустракае гісторыя...

Яе сляды ўсюды: на месцы капліцы, былога панскага палаца і там, дзе і сёння часткова захаваліся будынкі старадаўняга фальварка: вадзянога млына, крухмальнага завода, карчмы, бровара, кузні і іншых пабудоў. Яшчэ адной славутасцю Дворышча з’яўляецца этнаграфічны пакой “Спадчына”, які працуе пры філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча”. У выглядзе экспанатаў там увасоблена ўся гісторыя побыту Дварышчанскага краю.

 Наведванне бібліятэкі абавязкова ўваходзіць у турыстычны маршрут для жыхароў і гасцей Лідскага раёна. Экскурсанты прыязджаюць сюды не толькі палюбавацца дварышчанскімі краявідамі, але і пазнаёміцца з экспанатамі пакоя, паглыбіцца ў гісторыю вёскі Дворышча. Усе гэта магчыма дзякуючы ўнікальным краязнаўчым матэрыялам, сабраным бібліятэкарам па крупінках з розных крыніц.

 На працягу чэрвеня бібліятэка ладзіла цыкл экскурсій для дзяцей з прышкольных лагераў пад агульнай назвай “Беларуская вёска: быт, гаспадарка і традыцыйная культура”. Спачатку прысутныя наведалі этнаграфічны пакой “Спадчына”, дзе бліжэй пазнаёміліся са старажытнымі рэчамі сялянскага ўжытку, а таксама з мноствам прыкмет і павер’яў, звязаных з гэтымі прыладамі. Пасля дзеці з вялікай цікавасцю пагарталі ў бібліятэцы краязнаўчыя фотаальбомы і  паўдзельнічалі ў шматлікіх гульнях і віктарынах: “Хата наша родная”, “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”, “Рэдкі экспанат” і інш.

 Бібліятэкар надае вялікую ўвагу арганізацыі вольнага часу дзяцей,   імекнецца прывіваць ім любоў да гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю з  ранняга маленства.

Текст: Дар'я Марцінкевіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Дар'я Марцінкевіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться