Ці ведаеце вы, што за прыладу трымае дзяўчына?
15 Декабря 2021
878
Нашы продкі паняцця не мелі пра сотавую сувязь, а таксама рухавік унутраннага згарання. Не было ў зоне іх дасягальнасці тэлебачання і Інтэрнэта. Што й казаць, сучасных памочнікаў па дому нават не мелі – аніякай бытавой тэхнікі, бо электрычнасці наогул не існавала. Між тым нашы продкі жылі і працавалі, выхоўвалі дзяцей. Дапамагалі ж ў побыце нашым бабулям і дзядулям розныя прылады, зробленыя ўласнымі рукамі. Як, напрыклад, гэта, што вы бачыце на здымку.
Журналіст "Лідскай гаеты" сфатаграфаваў яе ў гісторыка-краязнаўчым музеі Лідскага дзяржаўнага прафесійнага палітэхнічнага ліцэя, стварыла і кіруе якім метадыст Алена Аляшкевіч. Доўгі кол няхітрай прылады заганяўся у ток (гліняную падлогу) і атрымлівалася зручнае прыстасаванне, якое круцілася вакол уласнай восі. А вы ўжо здагадаліся дзеля чаго? Свае варыянты пішыце ў каментарах.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







