З пажаданнямі дабра і шчасця! Дзед Мароз павіншаваў чытачоў «Лідскай газеты» з надыходзячым Новым годам

31 Декабря 2020 851
Пазнаёміцца ​​з самым сапраўдным Дзедам Марозам, без якога не абыходзіцца галоўная зімовая ўрачыстасць, – мара самых маленькіх жыхароў нашага горада. Але часам добры чараўнік так заняты, што папросту не паспявае зазірнуць у кожны дом.

Таму напярэдадні свята ён змяніў свой звыклы маршрут і прыехаў на сваіх чароўных санках адразу ў рэдакцыю «Лідскай газеты».

Аказваецца, такім чынам ён вырашыў павіншаваць не толькі дзяцей, але і дарослых – нашых удзячных чытачоў. 

– Хай Новы 2021 год, што стаіць на парозе, прынясе жыхарам горада Ліды толькі шчасце, здароўе, незабыўныя эмоцыі! – пажадаў добры чараўнік. – Няхай заўсёды і ўсюды лідчанам спадарожнічае поспех, а ўсмешкі і смех азараюць твары. Хай збудуцца ўсе жаданні, якія загадалі пад бой курантаў. Дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, дабра, прыемных сюрпрызаў, радасных сустрэч і ўсмешак жыхарам самага прыгожага горада Гродзенскай вобласці. З надыходзячым Новым годам!
Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться