У Лідскім дзяржаўным музычным каледжы створаны музейны пакой земляка – кампазітара Канстанціна Горскага
02 Января 2019
1040

Конкурс хутка пашырыўся, з раённага стаў абласным, уключыў мноства намінацый (амаль па ўсіх музычных інструментах) і атрымаў імя знакамітага земляка Канстанціна Горскага. Існуе конкурс і па сённяшні дзень, збірае вакол сябе, у Лідзе, вялікую колькасць талентаў з усіх куткоў Гродзеншчыны. Дае юнакам і дзяўчатам прыступку ў далейшае творчае жыццё. Ды і каледжу – добрую базу абітурыентаў. Сучаснымі юнымі талентамі, бясспрэчна, ганарыўся б Горскі.
Другая частка экспазіцыі прысвечана конкурсу імя Горскага. Гэта алея пераможцаў, многія з якіх, дарэчы, сталі выкладчыкамі Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Гэта сувенірная прадукцыя да конкурсаў розных гадоў. А таксама прэзентацыя спонсараў конкурсу, без якіх ён наўрад ці быў бы магчымым.
Даведка. Канстанцін Антоні Горскі – скрыпач-віртуоз, педагог, дырыжор, грамадскі дзеяч, кампазітар – нарадзіўся ў 1859 г. у маёнтку Надрэчча Віленскай губерні (цяпер – Лідскі раён). Вучыўся ў Гродзенскай і Віленскай філалагічных гімназіях. Прафесійна навучаўся музыцы ў Варшаўскім музычным інстытуце ў знакамітага скрыпача Апалінарыя Концкага, вучня Паганіні. Працягнуў сваю адукацыю ў Пецярбургскай кансерваторыі ў Леапольда Аўэра і ў Мікалая Рымскага-Корсакава. Жыў, працаваў і тварыў у Пензе, Тыфлісе, Харкаве і Познані. Яму выдатна ўдавалася сумяшчаць педагагічную працу з грамадскай і канцэртнай дзейнасцю. Быў любімым публікай скрыпачом і шануемым іншымі кампазітарамі інтэрпрэтатарам твораў (карыстаўся вялікай павагай Пятра Чайкоўскага, які лічыў К. Горскага адным з лепшых выканаўцаў яго скрыпічнага канцэрта). У яго творчай скарбонцы – духоўная музыка, больш за сто рамансаў, у тым ліку песні на словы М. Канапніцкай, Ул. Сыракомлі, Зд. Дэмбіцкага і іншых, сімфанічныя паэмы «На Алімпе» (па навэле Г. Сянкевіча), «Зачараванае кола» (паводле казкі Л. Рыдэля), дзве оперы: «Маргера» (паводле паэмы Ул. Сыракомлі), «За хлебам» (па навэле Г. Сянкевіча), сачыненні для скрыпкі і фартэпіяна.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.