У Лідскім раёне справілі старажытнае земляробчае свята Юр’е (фота)

06 Мая 2016 3399

У аграгарадку Белiца адраджаюць даўнейшыя традыцыi. Пераканаўся ў гэтым i карэспандэнт «Лідскай газеты», пабываўшы на старажытным земляробчым свяце, якое адбылося ў населеным пункце ў чацвер.

Аб тым, што ў гэты дзень нашы продкі ўшаноўвалі «божага ключніка» Юр’ю, многія прадстаўнікі маладога пакалення, магчыма, і не здагадваюцца. Таму калектыў філіяла «Белiцкi Дом культуры» вырашыў распавесці сваім землякам аб важным свяце народнага календара. У выніку на адной з вуліц аграгарадка адбылося сапраўднае тэатралізаванае дзейства. Яго ўдзельнікамі змаглi стаць дарослыя, дзеці, бабулькi, дзядулькi i, мажлiва, сам святы, які благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, хатніх жывёл.

– У нашай мясцовасці Юр’е святкавалі ў Панямонні, – расказвае карэспандэнту «Лідскай газеты» загадчыца філіяла «Беліцкі Дом культуры» Тэрэза Фёдараўна Шаўлюк. – Напрыклад, гэтае свята праводзілі ў вёсцы Збляны. З цягам часу традыцыі сталі забывацца. Таму ў нашай установе не так даўно з'явілася аматарскае аб'яднанне “Вяртанне да вытокаў”. Разам мы вырашылі ўспомніць і адрадзіць абрады нашых прашчураў. Яшчэ добра помніцца яркае мерапрыемства “Спазнай смак сваёй кухні”, якое адбылося ў студзені гэтага года і сабрала работнікаў шаснаццаці клубных устаноў Лідчыны. І вось зараз мы зноў згадваем даўно забытае мiнулае, для чаго наладзiлi экспедыцыю да жыхаркi вёскi Збляны Глафiры Аляксандраўны Лазарчук. Менавіта яна распавяла нам, як раней спраўлялі Юр'е, якія песні спявалі, за што ёй вялiкi дзякуй.

355

Убачыць, як праводзіцца абрад, а затым стаць яго ўдзельнікам змагла i я. Спачатку разам з мясцовымі жыхарамі мы адправіліся па вёсцы ад аднаго паклоннага крыжа да другога. На ўсім шляху нас суправаджалі цяжкiя для ўспрымання, але усё-такi меладычныя песні, a з iмі – уважлівыя позіркі бабуль-старажылаў. Затым на лузе разам вадзілі карагоды, мыліся Юр'евай расой. А ў канцы зазірнулі ў госці да маладзiцы, якая выйшла ў мінулым годзе замуж і нарадзіла немаўлятка.

2

 – Віншаванне маладой жанчыны – важны момант свята, – заўважыла мне адна з жыхарак Белiцы. – Малайцы дзяўчаты, усё правільна робяць. Вось і мы даўней спачатку песню спявалі, гасцінцы ад мужа і жонкі прымалі, а потым маладзіца перакідвала нам праз плот стужку, якую дзялілі на дробныя кавалачкі і раздавалі паміж сабой. Лічылася, што гэтыя абярэгі прынясуць усiм жыхарам вёскі шчасце і дабрабыт. Прыемна, што беларускiя традыцыі ў нашай мясцовасці не забываюцца, а маюць працяг.

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться