Творчыя калектывы Лідчыны заваявалі ўзнагароды на абласным конкурсе танцавальнага майстэрства

12 Декабря 2012 2233

У мінулую суботу ў Карэлічах прайшоў IV абласны конкурс танцавальнага майстэрства “Скокі ва ўсе бокі”. Удзел у ім прынялі звыш чатырохсот танцораў з розных куткоў Гродзеншчыны. Больш за ўсіх калектываў прыехала менавіта з Лідчыны.

Выступленні лідчан прайшлі з поспехам. Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Народны танец” заваявалі узорны дзіцячы ансамбль “Сонейка” Лідскага раённага Палаца культуры і ўзорны ансамбль “Забавушка” дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Танцы народаў свету” узнагароджаны ўзорны ансамбль “Крышталікі” Бярозаўскага гарадскога Дома культуры. Дыпламантамі конкурса названы ансамбль “Сузор’е” Дзітвянскага ЦДК, танцавальныя калектывы “Вясёлка” і “Нон-стоп” Першамайскага Дома культуры.

 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться