У знак сяброўства і супрацоўніцтва. Ганаровы консул Беларусі ў Літве падарыў Лідскаму музею карціну вядомага літоўскага мастака

13 Июня 2019 1335

Гістарычна-мастацкі музей сёлета перажывае свой 60-ы, юбілейны, год. З гэтай нагоды яго калектыў прыняў ужо шмат віншаванняў, і яны працягваюць паступаць і цяпер.

На днях з чарговымі пажаданнямі росквіту, поспехаў і творчага натхнення Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Літве, які ўдабавак з’яўляецца і старшынёй беларускай суполкі “Крыніцы” ў горадзе Клайпеда Мікалай Логвін падарыў Лідскаму гістарычна-мастацкаму музею карціну літоўскага мастака Раманаса Барысаваса. Да віншванняў далучылася таксама аташэ па культуры Беларусі ў Літве Ірына Зубко.

– 10 гадоў таму аддзел культуры Лідскага райвыканкама падпісаў з суполкай “Крыніцы” дамову аб трансгранічным супрацоўніцтве. І на працягу гэтага часу сяброўства паміж Лідай і Клайпедай толькі мацнела. Прадоўжыцца яно і далей. Мы любім ваш горад, нам блізкая ваша культура, у нас шмат кропак судакранання, – адзначылі госці.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться