На Лідчыне прайшло свята гістарычнай спадчыны, таленту і гумару «Маёнтак Дамбавецкага запрашае!» (фота)

08 Августа 2018 3328

2Будучыня і лёс новых пакаленняў у велізарнай ступені залежаць ад таго, ці ўдасца нам захаваць і прымножыць багацейшую спадчыну народнай культуры, гісторыі. Адказнасць ляжыць на кожным, але не кожны разумее і робіць усё ад сябе залежнае, каб зберагчы традыцыі. На шчасце, гэта не пра работнікаў Бердаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, жыхароў самаго аграгарадка. Вось ужо дзевяць год запар тут ладзяць раённы фестываль гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі”, які збірае аматарскія калектывы з розных куткоў Лідчыны. У гэтым годзе фестываль не толькі не “сеў на дыету”, але і, наадварот, стаў яшчэ больш “каларыйным” і “сытным” – ён трансфармаваўся ў вялікае свята з некалькімі эпізодамі “Маёнтак Дамбавецкага запрашае!”

– Гэтае рашэнне выношвалася даўно, – распавядае загадчык Бердаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Аляксандр Парфенчык, які, уласна кажучы, і прымерыў на сябе касцюм Дамбавецкага. – Мы валодаем такімі багатымі рэсурсамі, як палац і парк, якія былі заснаваныя спадаром Дамбавецкім яшчэ ў 1886 годзе. Такі скарб нельга не выкарыстоўваць. Таму ўнутры будынка ў 2017 годзе быў адкрыты Музей сям’і, на экскурсію па якім мы і запрасілі гасцей свята. Паказалі музейныя экспазіцыі “Творчая лабараторыя народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў” і “Вяселле – пачатак сямейнага жыцця”, пасля чаго прапанавалі ўсім зрабіць паркавы шпацыр. Такі экскурс у гісторыю людзям прыйшоўся па душы, што пацвердзіла: мы правільна расставілі прыярытэты, калі вывелі кірмаш гумару на новы ўзровень і дапоўнілі яго новымі элементамі. Але гэта прадуманы крок – бліжэй пазнаёміць людзей са зместам маёнтка. Мы хочам прыцягнуць іх да сумеснай працы па захаванні гісторыі, нашай агульнай спадчыны. У прыватнасці, на базе Музея сям’і плануем зрабіць экспазіцыю “Дынастыі бердаўскай зямлі”. Без дапамогі мясцовых жыхароў, зразумела, нам не справіцца.

3132

336

За гады свайго існавання Бердаўка сапраўды дала жыццё не аднаму пакаленню. І гэты спіс працягвае павялічвацца, папаўняцца новымі імёнамі і фактамі. Каб пацвердзіць гэта, не трэба далёка хадзіць: фатаграфіі сваіх родных, радавод у Музей сям'і нядаўна перадаў ураджэнец Бердаўкі, а сёння жыхар Слуцка Сяргей Баранаў.

5

– Бердаўка стала родным домам, малой радзімай для нашай сям'і толькі ў пасляваенныя гады, – расказвае Сяргей Мікалаевіч. – Сюды пасля вызвалення з канцлагера прыехалі мае бацькі. Тут яны пусцілі карані, нарадзіўшы мяне і брата. Дарэчы, мы абодва вайскоўцы, але ўжо ў адстаўцы.

20

Сям'я Баранавых пасялілася ў доме, які мясцовыя жыхары называюць “белым”, у часы Дамбавецкага тут жыла яго прыслуга.

– У дзяцінстве гэты гістарычны факт не так успрымаўся, як сёння, – адзначыў Сяргей Баранаў. – Я памятаю, як малым гуляў у хованкі, у даганялкі ў парку. Дарэчы, тады тут расло больш за 50 відаў рэдкіх парод дрэваў, адно з іх – коркавае – было адзіным на той час у Беларусі. Дзейнічалі таксама конезавод, млын... За час маёй адсутнасці, а з'ехаў я з Бердаўкі ў 1974 годзе, населены пункт вельмі змяніўся, прычым у лепшы бок. І хаця з маіх родных тут ужо даўно нікога не засталося, я ўсё роўна прыязджаю ў аграгарадок, каб прагуляцца па знаёмых мясцінах, вярнуцца да вытокаў. І чым старэй станаўлюся, тым, напэўна, сентыментальней (усміхаецца), таму што прыязджаю на малую радзіму ў апошні час вельмі часта.

44

На свята “Маёнтак Дамбавецкага запрашае!” Сяргей Баранаў завітаў з музычным віншаваннем землякам – песнямі. Разам з іншымі артыстамі ён “склаў” канцэртную праграму “Таленты зямлі бердаўскай”. Наогул, мерапрыемства “Маёнтак Дамбавецкага запрашае!” атрымалася вельмі каларытным і насычаным. Як ветлівы гаспадар, Дамбавецкі нічога не ўтаіў ад сваіх гасцей, прапанаваўшы ім усё толькі самае лепшае. Акрамя ўсяго ўжо пералічанага, былі таксама і выстаўка работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Бердаўскага сельсавета “Рамеснае сузор’е”, і сюжэтна-забаўляльнае прадстаўленне “Кола часу”, і, канешне, фестываль гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі”, які і паклаў пачатак вялікаму святу.

1

1

1

1

1

3132

1

1

1

1

1

3132

1

3132

3132

1

1

1

1

3132

1

1

8

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться