У Лідзе каталіцкі душпастыр службы аховы здароўя раёна асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі (фота)

27 Июля 2017 1814

Каб шлях быў бяспечным, вернікі з малітвай звяртаюцца да святога Хрыстафора. Ён лічыцца апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў і пілігрымаў, і яго імя Каталіцкі Касцёл узгадвае 25 ліпеня. З гэтай нагоды капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы ксёндз Юрый Беганскі сёння асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі.

Як адзначыла журналісту “Лідскай газеты" загадчыца станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі Алена Дапіра, увага да лекараў з боку святароў, будзь-то каталіцкіх або праваслаўных, заўсёды прыемна. "Вядома, кожны з нас у абрад асвячэння ўкладвае нешта сваё. Але агульнае для ўсіх жаданне – гэта як мага менш экстраных выклікаў і як мага больш добрых вынікаў”, – адзначыла Алена Аляксандраўна.

На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі душпастыр службы аховы здароўя раёна прачытаў малітву, а таксама пажадаў вадзіцелям аўтамабіляў бесперашкоднай дарогі, каб яны заўсёды паспявалі своечасова прыбыць да тых, хто мае патрэбу, а ўрачы – своечасова аказаць хворым неабходную дапамогу.

– Хачу пажадаць усім міру, таму што кожная хай сабе і маленькая вайна наносіць адбітак на здароўе людзей, якое лекарам потым даводзіцца лячыць, – акцэнтаваў ксёндз Юрый Беганскі. – Касцёл таксама нагадвае, што не варта ставіцца да асвячэння аўтамабіля як да нейкага магічнага рытуалу. Асвячэнне транспартных сродкаў – не гарант таго, что машына ніколі не трапіць у аварыю. Асвячоны – значыць, прысвечаны Богу.

Да ведама: станцыя хуткай медыцынскай дапамогі мае 3 спецыялізаваныя выязныя брыгады (інтэнсіўнай тэрапіі, кардыялагічнай і педыятрычнай), 4 лекарскія лінейныя брыгады і 4 фельчарскія выязныя брыгады. Яны аказваюць экстранную медыцынскую дапамогу насельніцтву кругласутачна ва ўсе дні тыдня. Выклік брыгады станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ажыццяўляецца па тэлефоне 103.

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться