У Тарнова адбыўся абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму» (фота)

29 Мая 2017 4077

У нядзелю, 28 мая, на базе філіяла “Тарноўскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”. Выдатную магчымасць кінуцца ў пляс разам з больш як ста ўдзельнікамі з дзевяці рэгіёнаў вобласці пад выразную народную музыку атрымаў і карэспандэнт “Лідскай газеты”. Што з гэтага атрымалася, чытайце ніжэй.

Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына, існуе трэці год. І кожны раз становіцца яркай падзеяй на зорным небасхіле мясцовага мастацтва. Так было і ў дзень фестывалю. Танцавальныя пары з самых розных куткоў вобласці прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і дасканалыя веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. Многія народныя побытавыя танцы даўно забытыя. Але такія вось мерапрыемствы даюць новы віток для іх жыцця.

-- Народны танец складаўся на працягу доўгага часу, і, канешне, значны ўплыў на яго форміраванне аказалі самі людзі, іх самабытная культура, -- заўважыла карэспандэнту раёнкі вядучы спецыяліст па харэаграфіі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнага мастацтва Ганна Некраш. -- Ён не вельмі сходны с танцамі нашых суседзяў, бо рухі ў ім вельмі хуткія. Фарміравалі такую асаблівасць святы і народныя абрады каляндарнага года, якія абавязкова суправаджаліся, у тым ліку і ў нашай мясцовасці, гульнямі, карагодамі, музыкай і песнямі. Менавіта таму даўнейшыя танцы такія прыгожыя, дынамічныя, вясёлыя, завадныя – такія, што так і хочацца забыцца пра некаторыя паўсядзённыя справы і станчыць пад знаёмыя народныя мелодыі.

Ад самых простых рухаў да трохкроку… Арганізатары свята, а імі выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама, упэўнены: асвоіць беларускі танец можа любы жадаючы. Галоўнае – навучыцца правільна трымаць рукі, спіну, не блытацца ў кроках падчас энергічных скокаў.

– Як вам удаецца так прыгожа трымацца на сцэне? -- пытаюся ў адной з прыгажунь дзяўчын. – Што гэта за танец і ці атрымаецца ён у мяне?

– Гэта беларускі танец “Каханачка”, – тут жа адказвае ўдзельніца Наталля Радзько. – Яго адметная асаблівсць -- жыццярадаснасць, а таксама эмацыянальнасць. Ён яркі і індывідуальны.

Станцаваць так, каб пыл ляцеў з-пад абцасаў, у мяне не атрымалася. Хоць і здаецца, што нашы танцы не вельмі цяжкія для вывучэння, але калі адна нага ідзе ўлева, а другая “глядзіць” управа – гэта ўжо не мастацкае выкананне танца, а нейкая сумяціца. Таму не стала весяліць людзей і больш увагі звярнула на саміх удзельнікаў. “На рэчаньку”, “Мальвіну”, “Лявоніху”, “Кракавяк”, “Ойру”, “Падэспань”, “Лысага” (цяжка весці пералік!) выдатна танцавалі ўсе -- ад малога да вялікага. Што цікава, самаму старэйшаму выканаўцу кадрыляў аказалася восемдзесят шэсць гадоў, а самаму маладзейшаму -- усяго сем.

-- Ці мае месца ў будучым такое свята? – спытала ў жыхара аграгарадка Тарнова Івана Шаўко.

-- Не толькі я, але і ўсе гледачы, мае суседзі і сябры гаворым яму “так”, -- чую ў адказ. -- Каб быў трохі маладзейшыб сам бы кінуўся ў скокі, вельмі хацелася. А вось усе ўдзельнікі малайцы. Яны не толькі паказалі сваё майстэрства, але і знайшлі сярод нас шмат аднадумцаў і прыхільнікаў. За што дзякуй ім вялікі.

Сваім меркаваннем аб падзеі падзяліліся і члены журы. Вось што зазначыў вядучы беларускі этнахарэограф, навуковы і мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага праекта "Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" Мікалай Казенка:

-- Папулярызацыя лепшых узораў харэаграфічнага народнага мастацтва з улікам фактару лакальнай спецыфікі і самабытнасці, прапаганда традыцыйнай танцавальнай спадчыны, далучэнне да яе маладога пакалення – дарагога каштуе. Сёння мы ўбачылі яскравыя прыклады таго, якое прыгожае выкананне можа мець беларускі народны танец. Ён жыве і мае сваё прадаўжэнне. Выканаўцы самых разных узростаў гэта нам даказалі.

Напрыканцы фестывалю-свята зноў загучала музыка. Наогул, у гэты дзень яе было вельмі шмат. Мясцовыя танцоры, сярод якіх было шмат пераможцаў, ізноў кінуліся ў скокі. Як быццам і не стаміліся зусім, а наадварот, напоўніліся нейкай цудоўнай энергіяй самабытнага беларускага мастацтва. 

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться