У Лідзе прайшла творча-патрыятычная эстафета, якая была прысвечана Дню Канстытуцыі і Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь

15 Марта 2019 1257
«Мая Беларусь – мая будучыня». Упэўнена адзначалі ўдзельнікі творча-патрыятычнай эстафеты, якая была прысвечана Дню Канстытуцыі і Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства адбылося у Палацы культуры і сабрала чатыры каманды ўстаноў адукацыі горада Ліды – ДУА «Сярэдняя школа №1», ДУА «Сярэдняя школа №4», ДУА «Сярэдняя школа №11», ДУА «Сярэдняя школа №15».

– У любой дзяржаве сімволіка займае асаблівае месца, – заўважыла карэспандэнту «Лідскай газеты» культарганізатар Палаца культуры горада Ліды Наталля Мілер. – Гэта гістарычная спадчына народа, якая дазваляе зазірнуць у мінулае і будучыню, адлюстроўвае яго нацыянальныя асаблівасці. І каб гэтае свята выдзялялася сярод іншых значных падзей, Лідская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «БРСМ» і наш творчы калектыў задумалі гэтую цікавую эстафету.

Капітанам каманд патрэбна было выцягнуць маршрутную карту і адправіцца ў незвычайнае падарожжа па станцыях. На кожнай з іх удзельнікаў эстафеты сустракалі кантралёры, якія задавалі спецыяльна падрыхтаваныя пытанні. Адзнака за кожны правільны адказ адразу выстаўлялася ў маршрутны ліст, і, пабываўшы на кожнай станцыі, каманды вярталіся да месца пачатку эстафеты.

– У мерапрыемстве прынялі ўдзел сапраўдныя патрыёты Рэспублікі Беларусь, патрыёты сваёй малой радзімы, сям'і, установы адукацыі, – узяла слова другі сакратар Лідскага РК ГА «БРСМ» Святлана Бабашэнкава. – Вы вельмі парадавалі кожнага з нас сваімі ведамі. Упэўнена, на працягу ўсяго жыцця вы будзеце памятаць пра тое, што Канстытуцыя з'яўляецца гарантам вашых правоў і свабод. Менавіта яны неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і ўсебаковага развіцця асобы.

Пераможцам эстафеты стала каманда ДУА «Сярэдняя школа №1». Але яе арганізатары ўпэўнена мне адзначалі: усе ўдзельнікі каманд годна праявілі сябе, паказалі свае веды, кемлівасць і нават творчыя здольнасці. Яны – малайцы!













Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться