Гедымін паказаў свой твар. Пераможца адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка – князь Гедымін» вызначаны

17 Февраля 2018 4475

Ім стаў манумент № 4836. Пад гэтымі чатырма лічбамі хаваюцца імёны жыхароў Мінска Вольгі Нячай і Сяргея Аганава (апошні, дарэчы, з’яўляецца ўраджэнцам Ліды).

Нагадаем, таго самага Гедыміна экспертнае журы выбірала з 28 прэтэндэнтаў. З мэтай захавання ананімнасці конкурсныя эскізы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначным нумарам, таму выбар лепшага быў пазбаўлены ўсялякай прадузятасці і асабістых сімпатый да таго ці іншага майстра. Журы проста аддавала свой голас за работу, якая падабаецца. Па выніках падліку галасоў найбольшую колькасць “плюсаў” атрымаў эскіз з дэвізам № 4836. І толькі затым быў ускрыты конкурсны канверт, вызначаны аўтары: як нам ужо вядома, Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.

«Лідская газета» ўжо пісала пра цалкам зразумелую зацікаўленасць простых абывацеляў у тым, каб на ўласныя вочы ўбачыць усіх 28 прадстаўленых на конкурс Гедымінаў. Дык вось, такая магчымасць з’явілася. На жаль, не ўсе, але большая колькасць аўтараў далі згоду пакінуць на нейкі час свае работы ў галерэі Лідскага замка. Карыстайцеся момантам: экспазіцыя адкрыла свае дзверы для ўсіх жадаючых ужо сёння, 17 лютага.

гед

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться