4 кастрычніка – Дзень настаўніка. Знайшла сваё прызванне – вучыць дзяцей
04 Октября 2020
1604
Паступіла ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт, на факультэт нямецкай мовы, дзе другой замежнай мовай была англійская. Скончыла яго і пайшла яшчэ вышэй – паступіла ў магістратуру. А потым вярнулася на радзіму, на Лідчыну, настаўніцай замежнай мовы.
Вось ужо трэці год Лізавета Герасюціна выкладае англійскую мову ў гімназіі г. Ліды. Старт у прафесію атрымаўся зноў жа ўдалым. Яна, маладая настаўніца, сёлета занесена ў віртуальную Кнігу пашаны маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзеншчыны. Але галоўнае – атрымлівае ад працы з дзецьмі задавальненне.
Вось ужо другі год запар Лізавета Аляксееўна вядзе з вучнямі паспяховую даследчую працу. Летась работа адзінаццацікласніцы Ксеніі Астроўскай пад кіраўніцтвам Лізаветы Герасюцінай атрымала першае месца на раённай канферэнцыі даследчых прац па нямецкай мове і была накіравана на абласную канферэнцыю. Там Ксенію і яе настаўніцу таксама чакала перамога. На рэспубліканскім конкурсе яны заваявалі другое месца. А вясной бягучага года Лізавета Аляксееўна з вучаніцай Палінай Касіла распачалі другую даследчую працу, якая ўжо заняла першае месца ў Лідскім раёне і накіравана ў Гродна.
– Мне падабаецца працаваць з дзецьмі, асабліва малодшымі, – прызнаецца Лізавета Герасюціна. – Яны адкрытыя, жыццярадасныя. Калі праводзіш урок, даеш ім веды, яны дзеляцца з табой сваімі станоўчымі эмоцыямі. З’яўляюся класным кіраўніком у 7 класе і магу сказаць, што ў мяне вельмі добрыя дзеці, самастойныя, адказныя, ім можна даручыць справу. Мне вельмі добра ў педагагічным калектыве гімназіі, дзе калегі – гэта дарадцы і аднадумцы. Мяне падтрымлівае мая сям’я. Найбольш ганарыцца мною бабуля, настаўніца фізічнай культуры і здароўя. Сочыць за маімі поспехамі і шчыра радуецца разам са мною.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.