Ліду з рабочым візітам наведаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант

22 Января 2020 2149

У рамках візіту ў раённы цэнтр кіраўнік галоўнага медыяхолдынга краіны наведаў мясцовае тэлерадыёаб’яднанне, дзе сустрэўся з калектывам. Да размовы далучыліся таксама старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік і дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалай Мельячэнка.

Задаючы тон размове, Іван Эйсмант адразу адзначыў, што чуў шмат станоўчага пра Лідскае тэлерадыёаб’яднанне, пра яго дасягненні, а таму даўно хацеў пазнаёміцца з людзьмі, “чыіх рук гэта справа”. Улічваючы, што аб’яднанне невялікае, цікавіла арганізацыя вытворчага працэсу. У выніку Іван Міхайлавіч адзначыў вялікі патэнцыял рэгіянальных тэлевізіёншчыкаў і работнікаў радыё. Зайшла размова і аб магчымасцях супрацоўніцтва. А яны ёсць. Напрыклад, мясцовыя журналісты або тэхнічныя работнікі могуць прыехаць за вопытам у Белтэлерадыёкампанію, зацікаўлены медыяхолдынг і ў рэгіянальным кантэнце. “Праўда, тут важна, каб праграма або сюжэт нам падыходзілі і былі зроблены максімальна якасна”, – падкрэсліў Іван Эйсмант.


Напрыканцы кіраўнік медыяхолдынга распавёў пра планы. Гэта і павелічэнне беларускага ўласнага кантэнту, і пашырэнне сваёй прысутнасці ў інтэрнэт-прасторы, і будаўніцтва першага ў краіне медыя-цэнтра – планаў насамрэч шмат. “Але самае галоўнае – заставацца цікавымі для свайго гледача. На мой погляд, перад любым СМІ заўсёды стаяць дзве галоўныя задачы – быць першымі і быць праўдзівымі. Гэтых прынцыпаў мы прытрымліваемся ў сваёй рабоце”, – адзначыў Іван Эйсмант.

Наогул, сустрэча ў рэдакцыі мясцовага тэлерадыёаб’яднання стала размовай аднадумцаў, прафесіяналаў, аб’яднаных адзінай медыйнай прасторай і жаданнем заставацца цікавымі, праўдзівымі і свежымі для сваіх гледачоў, чытачыў і слухачоў. Бо што ў друкаванай прэсы, што ў радыё або тэлебачання – ва ўсіх задача адна: працаваць на карысць чалавека, ці, як кажуць медыяэксперты, “спажыўца кантэнту”. І што тычыцца Лідскага раёна, мясцовыя жыхары атрымліваюць якасны і аператыўны кантэнт з усіх, як кажуць, бакоў.

Трэба адзначыць, што візіт у Ліду праходзіў да таго ж у рамках Адзінага дня інфармавання. “Мне не трэба было думаць або выбіраць, куды паехаць, – толькі Гродзеншчына. Гэта мая малая радзіма, якую я люблю, лічу самай прыгожай і на якую я вяртаюся пры першай зручнай магчымасці”, – напрыканцы сустрэчы адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться