У Жалудку захаваўся палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (фота)

25 Марта 2015 2917

Правядзенне сёлета, у верасні, у Шчучыне значнай рэспубліканскай падзеі – Дня беларускага пісьменства – прыцягнула ўвагу журналістаў да Шчучыншчыны. Супрацоўнікі “Лідскай газеты” не сталі выключэннем. У час збірання матэрыялаў аб тым, чым можа пахваліцца ў гістарычным, культурным і архітэктурным планах суседні раён, нам давялося сутыкнуцца з інфармацыяй, што зусім недалёка ад Лідчыны, у Жалудку, захаваўся палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх, якія вялі сваё паходжанне ад самаго Рурыка, заснавальніка княжацкай, а затым царскай дынастыі. Наша невялікае апытанне паказала, што той-сёй з лідчан чуў аб гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак дакладных звестак ніхто не ведае. Вось журналісты і вырашылі адправіцца ў населены пункт, які знаходзіцца, лічы, на мяжы з Ходараўскім сельсаветам, каб дакрануцца да кавалачка гісторыі нашай радзімы і расказаць аб гэтай сустрэчы лідскім чытачам.

Пра гаспадароў «жалудоцкага ключа» і італьянскага архітэктара

Як жа звязалі гады свайго жыцця з канца 19 да 1939 года 20 стагоддзя прадстаўнікі роду Святаполк-Чацвярцінскіх з Жалудком? Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, давялося пакапацца ў шэрагу інфармацыйных крыніц.

Амаль 200 гадоў Жалудок быў ва ўласнасці Тызенгаўзаў – нашчадкаў крыжаносцаў з Прыбалтыкі, якія звязалі сваё жыццё з Вялікім княствам Літоўскім. Затым, у 1835 годзе, Германцыя Тызенгаўз вый-шла замуж за Севярына Урускага і перадала Жалудок у якасці пасагу. Потым дачку Германцыі і Севярына, Марыю, узяў у жонкі князь Уладзімір Святаполк-Чацвярцінскі, і паселішча “Жалудоцкі ключ” перайшло ў валоданне прадстаўніка гэтага роду.

7

Аднапавярховы дом, у якім жылі ранейшыя гаспадары, не задавальняў прадстаўнікоў знакамітай дынастыі, і сын Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага Людвіг пачаў будаўніцтва шыкоўнага палаца ў стылі неабарока, праект якога стварыў італьянскі архітэктар Марконі. У велічны комплекс уваходзілі, акрамя палаца, флігель, млын, меліся парк, сажалка. З 1908 года (часу ўзвядзення палаца) па 1939 год усё гэта служыла княжацкаму сямейству Святаполк-Чацвярцінскіх.

1

Не паненкай быць, а для людзей зрабіць

Цікава паглядзець на збудаванні з больш чым стогадовай гісторыяй? Цяжкасцей не складзе пабываць на месцы. Калі ехаць на машыне па Гродзенскай трасе, а потым, павярнуўшы на Радзівонішкі, рухацца праз вёскі, час у дарозе займае хвілін трыццаць. Пры ўездзе ў Жалудок сустракае ўказальнік, па якім зразумела, што адлегласць да палаца складае два кіламетры. Мінаем цэнтральную плошчу Жалудка, на разгалінаванні трох асноўных вуліц выбіраем сярэднюю, рухаемся да вуліцы Першамайскай. Хутка позірку адкрываецца высокая жалезабетонная агароджа, за ёй – збудаванні. Злева ад дарогі блішчыць возера.

14

Наша машына спыняе рух ля металічных варот і невялікага будынка накшталт КПП. За шклом акна – інфармацыя аб тым, што тэрыторыя сядзібы і палац адчынены для наведвальнікаў кожны дзень, з 10 да 17 гадзін. Побач указаны нумар тэлефона, па якім можна патэлефанаваць дзяжурнай, калі праход зачынены. Нам пашчасціла. Дзяжурная палацава-паркавага комплексу Валянціна Уладзіміраўна аказалася на месцы. Растлумачыла, што працуе тут па дамоўленасці з гаспадыняй сядзібы: летам мінулага года ўсе пабудовы і тэрыторыя перайшлі ў прыватнае ўладанне.

2

З аўкцыёну за 900 мільёнаў беларускіх рублёў іх набыла сям’я з Масквы. Соф’я Гаўрылава і Васіль Лебедзеў – людзі невыпадковыя. Соф’я – геолаг, Васіль – кандыдат геаграфічных навук. Яны ўжо даўно займаюцца прафесіянальна турызмам, маюць турфірму ў Маскве і гасцініцу ў Рызе. У палацы плануюць стварыць музей, які апавядаў бы аб гісторыі месца, гаспадарах – Святаполк-Чацвярцінскіх, – эпосе і стылі, у якім пабудаваны палац, ландшафце парку, пазней – адкрыць невялікую гасцініцу. Гаўрылавы-Лебедзевы нават зараз дазволілі пускаць на тэрыторыю тых, хто хоча пазнаёміцца з палацава-паркавым комплексам. Са згоды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь новымі гаспадарамі ўжо былі праведзены работы па проці-аварыйнай кансервацыі. Была падведзена электрычнасць, зроблена ачыстка тэрыторыі ад хмызняку і іншых непатрэбных зараснікаў.

3

– Дай Божа, каб усё задуманае новымі гаспадарамі здзейснілася і не аказаў уплыў на планы нядаўні абвал рубля ў Расіі, – кажа Валянціна Уладзіміраўна. – А то што тут таіць: за многія гады без гаспадарчага цяпла палац і парк (а агульная тэрыторыя – больш за 10 га) усё больш прыходзілі ў заняпад. Можа, імкненне Соф’і падтрымае ўнучка Людвіга Святаполк-Чацвярцінскага, якае жыве ў Аўстрыі? Яна раней, бывала, прыязджала ў Жалудок.

4

І пайшло перадавацца з рук у рукі…

Пакуль праходзім праз вартаўніцкую (як мы яе назвалі, КПП) і распісваемся ў журнале наведвальнікаў аб тым, што гатовы захоўваць супрацьпажарную бяспеку, Валянціна Уладзіміраўна, гаворыць, што мы не памыліліся ў сваіх здагадках. У пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя палац Святаполк-Чацвярцінскіх быў пераданы вайсковай часці проціпаветранай абароны. І вось гэты кантрольна-прапускны пункт, жалезабетонную агароджу, якая агарадзіла вялікую частку сядзібы, салдацкі магазін на самой тэрыторыі ўзвялі вайскоўцы. Нягледзячы на такое “ўмяшанне” ў архітэктурна-ландшафтны ансамбль, пры іх палац і тэрыторыя падтрымліваліся ў добрым стане.

5

Гэта ўжо пачынаючы з 90-х гадоў, калі часць расфарміравалі і сядзіба была “павешана” спачатку на адно далёкае ад культуры і архітэктуры падраздзяленне, а потым на лідскае прадпрыемства “Конус”, вартаўнікі, якіх яны прыстаўлялі прыглядаць за гісторыка-культурнай каштоўнасцю, не маглі справіцца ні з нашэсцямі вандалаў, ні тым больш з разбуральным уплывам з’яў надвор’я. Безумоўна, шукаўся пакупнік, які быў бы зацікаўлены ў тым, каб прыкласці да палаца рукі.

6

Як убачыць рэшткі скарбу?

За варотамі, на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу, адразу адчуваецца, што Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі, вёў прадуманае да драбніц будаўніцтва, з размахам, як і належала прадстаўніку знакамітай дынастыі. Нібы нацягнутыя струны, алеі з векавых дрэў расходзяцца веерам ад увахода на тэрыторыю да палаца. Па баках, на пэўнай адлегласці, – канюшня, карэтная, флігель. Сам палац знешне нават праз сто з лішнім гадоў дазваляе ўявіць аб былой раскошы. Дарэчы, здалёк ён глядзіцца не грувасткім, а вельмі ладненькім, нібы цацачным. Маштабы адчуваеш, як толькі трапляеш ў фае: высокія столі, шырокія калідоры, вялікія пакоі. Нас цікавіць, што засталося тут арыгінальнага з часоў Святаполк-Чацвярцінскіх. Наш “гід” Валянціна Уладзіміраўна гатова дапамагчы ў гэтым.

8

Вось дубовая лесвіца на другі паверх, у асобных пакоях лепка пад люстры і, як бы цяпер назвалі, касетоны… Сям-там засталіся масіўныя дубовыя дзверы. Дзівімся таксама, што рэшткі дубовага паркету ў пакоях, якія, на шчасце, не забралі вандалы, і плітка ў фае пакладзены так, што не маюць ніводнай трэшчынкі – здалёк, здаецца, пасланы лінолеум. Безумоўна, трэба шчыра сказаць, што ўсе памяшканні адчулі на сабе нярадасны адбітак людскога знаходжання ў іх. Калі пасля вайскоўцаў засталіся толькі сям-там зорачкі на сценах ці сцэна ў адным з памяшканняў, якое было прыстасавана пад актавую залу, то “мастацтваў” пазнейшага часу, накшталт “Тут быў Вася”, якія пакінулі разявакі, што прабіраліся ў палац, не злічыць.

9

Свой след, у якасці зачарнелых сцен і дзвярэй, застаўся таксама пасля здымання ў палацы ў 2010 годзе мастацкага фільма “Масакра” па навэле Праспера Мерымэ і беларускіх паданнях. Убачыш у палацы і зробленыя ў сценах дзіркі. Валянціна Уладзіміраўна тлумачыць: да гэтага часу шукальнікі скарбаў хочуць знайсці багацце Святаполк-Чацвярцінскіх. Дзеля гэтага перакапалі і ўвесь падвал. А зусім нядаўна, калі сышоў снег, ідучы па парку, што раскінуўся за палацам, Валянціна Уладзіміраўна наткнулася на вузкую яму метраў 15 глыбінёй. Можа, хто лічыць, што ў сядзібе Святаполк-Чацвярцінскіх ёсць падземны ход?

10

І ўсё ж увесь прыведзены вышэй малюнак не засцілае ўражанне ад велічнасці самога палаца. Гэтаму дапамагае тое, што праз вялікія вокны ў пакоі льецца вясенняе сонца і мяккім, добрым святлом запаўняе літаральна ўсе іх куткі. Яно быццам хоча для нас, наведвальнікаў, высвеціць як мага больш гісторыі ўзвядзення палаца і гісторыі знакамітай дынастыі. Сонечныя промні лашчацца і калі выходзім на вуліцу. Абуджаюць яны і стары парк. З-пад мінулагодніх лістоў, заскарузлых галінак між дрэў вылазяць і цягнуцца да жыцця прыгожыя ярка-сінія першацветы. Ну, як тут не верыць у тое, што з цягам часу палац скіне з сябе шэрыя адмеціны гадоў і заблішчыць такой вось яркай кветкай?

11

12

13

Поделиться
5Комментарии
Авторизоваться
img
Валерка Пожаловаться
Всё развалится и уйдёт в прошлое как многие дворцовые комплексы. Государству ничего не нужно. Только стеклопакеты при реставрации только хардкор
08:1325 Марта 2015
img
В скором времени там ничего не останется....
Государству это не нужно, а за 1 рубль побоялись продавать, пусть лучше сгниет, чем задницу свою подставят чинуши (((
05:1926 Марта 2015
img
Евгений Орехво Пожаловаться

Всё развалится и уйдёт в прошлое как многие дворцовые комплексы. Государству ничего не нужно. Только стеклопакеты при реставрации только хардкор

В скором времени там ничего не останется....
Государству это не нужно, а за 1 рубль побоялись продавать, пусть лучше сгниет, чем задницу свою подставят чинуши (((

Так в материале же написано, что это частное владение семейной пары из Москвы...
05:2626 Марта 2015
img

Всё развалится и уйдёт в прошлое как многие дворцовые комплексы. Государству ничего не нужно. Только стеклопакеты при реставрации только хардкор

В скором времени там ничего не останется....
Государству это не нужно, а за 1 рубль побоялись продавать, пусть лучше сгниет, чем задницу свою подставят чинуши (((

Так в материале же написано, что это частное владение семейной пары из Москвы...

мм...упустил, раньше так было, видно совсем прижало. Ну да пока сдвигов не видно и это печально.
08:5526 Марта 2015
img
Дмитрий1 Пожаловаться
Интересно получается. Мы виним государство. Легче всего. А государство, например, растянуло дубовый паркет или кафель из дворца, государство ли пишет на стенах дворца и выбивает в них дырки и т.п.? На себя надо поворотиться, уважаемые! А у государства была заинтересованность найти людей, которые бы постарались вдохнуть жизнь во дворец. И нашли. Спасибо лучше скажите.
08:3827 Марта 2015