«У нашай памяці жывыя Перамогі шчаслівыя гукі»

07 Мая 2019 1486
Да надыходзячага Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была прымеркавана арт-гасцёўня “У нашай памяці жывыя Перамогі шчаслівыя гукі”, арганізаваная народным аматарскім аб’яднаннем “МузАльянс” Палаца культуры горада Ліды. Удзельнікамі мерапрыемства сталі лідскія паэты і чытальнікі, а таксама юныя артысты ўзорнага дзіцячага тэатра “Какос”.

Дзеці з “Какоса” і адкрылі праграму арт-гасцёўні, чыталі шырокавядомыя вершы аб Вялікай Айчыннай вайне, ужыўшыся ў вобразы байцоў, франтавых медсёстраў. Ваенныя вершы Міхаіла Кульчыцкага, Георгія Суворава і некаторых іншых паэтаў чыталі Вольга Іокуш, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” Васіль Горгуль.

Пішуць вершы, прысвечаныя тым далёкім падзеям, Вялікай Перамозе, і паэты Лідчыны, сярод якіх ёсць дзеці вайны (Уладзімір Дронаў), выхадцы з партызанскага краю (Ірына Маркевіч). Згаданыя паэты, а таксама Вольга Верасняк, Людміла Русь, Ганна Рэлікоўская, Ірына Бараздзіна прачыталі са сцэны свае вершы, сугучныя тэме мерапрыемства. У выкананні чытальнікаў прагучалі адпаведныя вершы Таццяны Сямёнавай, братоў Аляксандра і Валерыя Мацулевічаў.

Сваёй творчасцю на ваенную тэму лідскія паэты нагадваюць нам, сённяшнім пакаленням, што мы павінны памятаць і шанаваць подзвігі дзядоў і прадзедаў, усведамляць веліч Перамогі, яе значэнне для ўсяго чалавецтва.

Завяршылася мерапрыемства песенным флэшмобам “Песні ваенных гадоў”. Акампаніятар народнага хору ветэранаў працы “Майскія зоры” Віктар Хобараў іграў на баяне знаёмыя мелодыі – прысутныя ў зале спявалі знаёмыя ваенныя песні.










Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться