Святочным канцэртам адзначылі 100-годдзе камсамола ў Лідзе

27 Октября 2018 3202

29 кастрычніка Усесаюзнаму Ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі спаўняецца 100 гадоў. На Лідчыне на праяцягу вось ужо некалькіх тыдняў праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Адным з іх стаў святочны канцэрт пад назвай “Хай песні раскажуць, якімі мы былі”.

Урачыстасць, прымеркаваная круглай даце, праходзіла на базе Палаца культуры горада Ліды і сабрала некалькі сотняў чалавек: прадстаўнікоў камсамола розных гадоў і сучаснай актыўнай маладзі. Шматлікія віншаванні гучалі ў адрас тых, для каго Ленінскі камсамол стаў школай жыцця.

Прыгадала гады, аддадзеныя арганізацыі і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш. Інэса Генадзьеўна адзначыла, што за легендарнай моладзевай арганізацыяй, якая не мае аналагаў у свеце, стаіць цэлая гістарычная эпоха.

– Камсамол выконваў вельмі вялікую функцыю: выхоўваў дух патрыятызму, далучаў да працы, культуры і спорта. Цяпер гэтую справу працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ён па праве лічыцца правапераемнікам камсамола. Нягледзячы на тое, што час дыктуе новыя ўмовы працы (як вынік БРСМ будуе сваю дзейнасць у кантэксце сучаснасці), асноўны пасыл застаецца ранейшым – выхаванне паўнавартаснай асобы чалавека, які ўмее працаваць на карысць грамадства. Адкрытая, дынамічная Лідская раённая арганізацыя пастаянна працуе ў гэтым накірунку: імкнецца стварыць усе ўмовы для самарэалізацыі малаладзёжы, з’яўляецца сувязным звяном паміж уладай і моладдзю, – дадала Інэса Белуш.

У адказ Першы сакратар Лідскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вольга Каспорская падзякавала ветэранам райкама камсамола за пакінутую спадчыну і традыцыі. Затым Вольга Анатольеўна ўручыла кветкі і падарункі былым камсамольцам, якія ў розныя гады ўзначальвалі ў нашым рэгіёне райкам: Дане Ашмяне (70-я гады), Чэславу Пуйдаку, Ліліі Бярэйшык, Ларысе Ус Інэсе Белуш – усе 80-я гады. 

Урачыстую частку суправаджаў вялікі канцэрт: вакальныя выступленні ад салістаў і калектываў Палаца культуры цалкам акунулі гледачоў у атмасферу свята. Песням савецкіх часоў падпяваў увесь зал.





























Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться