Сёння ў Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян праводзіў Памочнік Прэзідэнта Беларусі Сяргей Раўнейка
10 Марта 2016
1949
Сёння ў Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка.
З разнастайнымі праблемамі звярнуліся сем чалавек. Звароты тычыліся пераразліку пенсіі, ільготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля мнагадзетнымі сем’ямі, аптымізацыі ў сельсаветах, несвоечасовай выплаты зарплаты і іншых пытанняў.
Падчас гутаркі Сяргей Васільевіч абяцаў, што вывучыць дасканала прапановы і не адну з іх не пакіне без увагі. У дачыненні да мясцовых улад Памочнік Прэзідэнта выказаў пажаданне, каб усё абяцанае выконвалася ў вызначаны тэрмін.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.