Міністр культуры Барыс Святлоў наведаў Лідскі дзяржаўны музычны каледж
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Лідчыны ідзе ўступная кампанія. Ходам яе ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы цікавіўся Міністр культуры Барыс Святлоў, які наведаў ўстанову ў рамках сваёй рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці.
Набор у музычным каледжы вядзецца па трох накірунках: дырыжыраванне, інструментальнае выканальніцтва і музыказнаўства. Кантрольныя лічбы прыёма – 50 чалавек – на сённяшні дзень поўнасцю выкананы.
Барыс Святлоў высока ацаніў гатоўнасць Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа да працы ў новым навучальным годзе і адзначыў добрую базу для падрыхтоўкі прафесіяналаў у сферы мастацтва. Кіраўнік ведамства быў прыемна ўражаны багатай капілкай узнагарод таленавітых навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа на міжнародных конкурсах і фестывалях і пакінуў наступны запіс у Кнізе ганаровых гасцей каледжа: “З вялікім задавальненнем наведаў каледж і пераканаўся, што тут працуюць Выкладчыкі з вялікай літары, тыя, хто любіць сваю прафесію і што аддаюць усё самае лепшае сваім вучням”.