Аляксандр Вярсоцкі і Інэса Белуш віншуюць праваслаўных вернікаў з Нараджэннем Хрыстовым
07 Января 2026
905
Паважаныя жыхары Лідчыны!Сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым – святам, якое аб’ядноўвае пакаленні, узбагачае беларускую культуру і традыцыі, дорыць надзею і святло.
Каляды – гэта не толькі ўспамін пра нараджэнне Хрыста, але і магчымасць адчуць уласную сувязь з духоўнымі каштоўнасцямі, з нашымі каранямі і традыцыямі. Віфлеемская зорка, калядныя песні, святочная куцця і ёлка – усё гэта сімвалы, якія робяць свята асаблівым і непаўторным.
Дзякуем усім за тое, што праз працу і павагу да традыцый мы разам будуем мост паміж пакаленнямі і ўзбагачаем нашу культуру. Няхай у вашых дамах пануюць мір, любоў і ўтульнасць, а ў сэрцах – вера і надзея.
З Нараджэннем Хрыстовым! Няхай свята прынясе здароўе, шчасце і дабрабыт кожнай сям’і.
З павагай,
Аляксандр ВЯРСОЦКІ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта,
Інэса БЕЛУШ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.





