Віншаванне з Днём беларускага пісьменства ад Аляксандра Вярсоцкага і Інэсы Белуш
06 Сентября 2025
386
Паважаныя жыхары і госці Ліды!Сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства – святам, якое аб'ядноўвае нас вакол роднага слова, духоўнай спадчыны і нацыянальнай самасвядомасці.
Для нашага горада вялікі гонар прымаць такі маштабны рэспубліканскі форум. Ліда становіцца цэнтрам культурнага жыцця краіны, месцам, дзе гучыць беларускае слова, дзе шануюць гісторыю і натхняюць на творчасць. У гэтыя дні мы прымаем пісьменнікаў, навукоўцаў, мастакоў, выдаўцоў, гасцей з усёй Беларусі. Пройдуць літаратурныя чытанні, выставы, канцэрты, канферэнцыі, уручэнне літаратурных узнагарод.
Сёлета свята праходзіць пад знакам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзя выдання «Апостал» Францыска Скарыны, Года добраўпарадкавання і юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў. Усе гэтыя даты яднаюць грамадства на аснове нашых сапраўдных, традыцыйных каштоўнасцей.
Дарагія сябры! Шчыра дзякуем усім, хто сёння працуе дзеля захавання і прымнажэння духоўна-культурнай спадчыны нашага народа! Віншуем вас са святам! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення, энергіі на новыя здзяйсненні на карысць нашай Радзімы!
З павагай і ўдзячнасцю, Аляксандр Вярсоцкі, старшыня Лідскага райвыканкама Інэса Белуш, старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






