Транспартны рух у прамзоне Маладзёжнага – камень спатыкнення для мясцовых арганізацый
15 Мая 2020
2158
Зварот быў адзіны, затое калектыўны. Да Сяргея Ложэчніка звярнуліся кіраўнікі трох прыватных прадпрыемстваў з просьбай вырашыць праблему руху аўтатранспарту па вуліцы 2-й Крупаўскай у мікрараёне Маладзёжны. У гэтай прамысловай зоне, акрамя аб’ектаў праватнага бізнесу, размяшчаецца база Воранаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм з пляцоўкай, якая ахоўваецца. Праезд праз яе вароты навылет нязручны і не заўжды бывае без перашкод з боку асноўнага гаспадара – ПМС. Арганізаваць праезд у абход зачыненых варот не дазваляе дарога. Там яна вузкая і без асфальту – ДАІ супраць. Да таго ж мясцовыя жыхары не хочуць пылу.
Кіраўнік раёна на праблему паглядзеў значна глыбей: патрэбна вырашыць, як увогуле арганізаваць транспартны рух у гэтай частцы мікрараёна.
«Спрэчкі будуць узнікаць і далей са з’яўленнем новых арганізацый ў гэтай прамзоне», – упэўнены старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік.
Ён даручыў зямельнай службе райвыканкама распрацаваць агульны падыход да развіцця мясцовай інфраструктуры і запэўніў, што зараз ніякіх перашкод для праезду транспарту кампаній-саўладарнікаў праз вароты прадпрыемства меліяратыўных сістэм не будзе: гэта неправамерна, піша прэс-служба Лідскага райвыканкама.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.