З Днём маці лідчанак віншуюць кіраўнікі раёна

14 Октября 2019 2154
Дарагія лідчанкі! Паважаныя жанчыны-маці! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці. 

Жанчына-маці ўвасабляе сабой мудрасць, з’яўляецца захавальніцай хатняй утульнасці, нясе шматлікія клопаты па выхаванні падрастаючага пакалення. Мацярынская любоў – невычэрпная крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя хвіліны жыцця. 

Няхай ваша нялёгкая праца, якая патрабуе вялікай самаадданасці, вернецца павагай і падзякай дзяцей. Няхай яны растуць шчаслівымі, таленавітымі і ўдзячнымі. 

Напярэдадні гэтага святочнага дня прыміце нашы словы прызнання і павагі. Жадаем вам, шаноўныя нашы маці і бабулі, спакою ў жыцці, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым дзецям.

Сяргей ЛОЖЭЧНІК, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Інэса БЕЛУШ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.


Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться