Час як ніколі патрабуе раіцца з людзьмі
16 Декабря 2020
549
– Час як ніколі патрабуе асабліва ўважліва раіцца з насельніцтвам па злаба-дзённых пытаннях, якія сёння існуюць. Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса робяць гэта ў час сваіх паездак у рэгіёны. Яны выслухоўваюць людзей і прапановы, якія паступаюць, знаходзяць адлюстраванне ў тых ці іншых заканадаўчых актах ці ў падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу. Кажу пра гэта, зыходзячы і непасрэдна са сваёй практыкі.
У час сустрэч з выбаршчыкамі мне неаднаразова задавалі пытанне: «Чаго менавіта вы чакаеце ад Усебеларускага народнага сходу?» Я ў першую чаргу чакаю канкрэтнага акрэслівання напрамкаў, як і якім чынам будзе развівацца наша рэспубліка ў бліжэйшыя гады. Перакананы, што на сходзе будуць закрануты пэўныя тэмы з праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Думаю, будзе вызначаны статус самога Усебеларускага народнага сходу.
Мы не забываем аб канстытуцыйнай рэформе, якая ў нас будзе. На маю думку, пажадана ў нашай краіне мець прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку. Шэраг меркаванняў у час сустрэч з выбаршчыкамі датычыцца менавіта гэтай тэмы.
Аднак часцей людзей хвалююць злабадзённыя пытанні, тыя, з якімі яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці. Узнімаюцца тэмы стану дарог, падаткаабкладання, медыцынскага абслугоўвання, сітуацыі, якая зараз складваецца ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй, і г. д. Змест гэтых прапаноў нельга аднесці да неабходнасці канстытуцыйных рэформаў, а толькі да змянення пэўнай часткі заканадаўства ці (што часцей) рашэння пытання на мясцовым узроўні. Неабходна сказаць, што ёсць і слушныя ідэі, але над імі трэба падумаць, бо заявіць: рабіць так і не інакш, не палічыўшы, якія наступствы гэта будзе мець для краіны і кожнага чалавека, няправільна. Патрэбна ўсё добра ўзважыць для таго, каб наша Беларусь паступова развівалася і ў станоўчым плане.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.