Ваверскія школьнікі – пераможцы рэспубліканскага конкурсу
15 Июня 2023
882

Пра ўдзел ваверскіх школьнікаў у конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў журналісту “Лідскай газеты” расказала Святлана Іодка.
– За рэалізацыю праекта мы ўзяліся з мэтай папулярызацыі сямейных каштоўнасцей у сельскай мясцовасці, – кажа Святлана Тадэвушаўна.– У лістападзе 2022 года каманда адзінаццацікласнікаў прайшла анлайн-навучанне па праектнай дзейнасці. У ролі блогераў выступілі Аліцыя Сурконт, Ала Чабярук, Дар'я Шулейка, Вадзім Станкевіч, Павел Рудзевіч, Міхаіл Лескевіч. «Арт-чэлендж 5 блогераў «Сям'я – адзінства намераў і спраў» прадугледжваў удзел у ім не толькі старшакласнікаў, але і навучэнцаў 1-4 класаў і іх законных прадстаўнікоў.

Без увагі не засталіся шматдзетныя сем'і. Прайшла сустрэча з сям'ёй Ціховічаў. Таццяна Мікалаеўна і Генадзь Янавіч выхоўваюць пяць дзяцей. Іх сям’я з`яўляецца прыкладам для іншых.
Адным з яркіх мерапрыемстваў быў майстар-клас «Майстэрня сямейнага мастацтва». Майстар Тэрэса Ясюкайціс абудзіла ў рабят цікавасць да творчасці, да старажытных народных звычаяў і абрадаў, расказала дзецям пра народныя рамёствы, паказала свае творы.
Сапраўдным святам для дзяцей і дарослых стаў сямейны арт-парад. Ён сабраў 10 сем'яў нашага аграгарадка: Заброцкіх, Лапатаў, Маліноўскіх, Грыгор'евых, Маркевічаў, Ціховічаў, Козіных, Машкалаў, Крахмальчыкаў, Кастрыкіных. Мноства забаў, маляўнічыя фотазоны, конкурсы з падарункамі, займальныя гульні – усё гэта стварыла выдатны настрой і мора пазітыву.
Можна многа расказваць і пра мерапрыемства «3600 секунд», выставу «Рэцэпты маіх бабуль», рэкламную акцыю «Сямейнае канфеці», размову «Куфар сямейных захапленняў» і іншае. Галоўнае – усё гэта дало станоўчыя вынікі. Дзеці адчулі, якую важную ролю іграе сям’я ў жыцці чалавека, пашырыліся зносіны паміж сем’ямі і школай, па выніках праекта была створана інтэрактыўная платформа.
Адзінаццацікласнікі атрымалі добрую магчымасць рэалізаваць выдатныя ідэі і настолькі ўжыліся ў праект, што ён стаў часткай іх жыцця. Зараз яны ступаюць на самастойную дарогу, маючы не толькі трывалыя веды, але і выдатны багаж сямейных каштоўнасцей. У сваю чаргу, дзеці пачатковай школы пытаюцца, ці будзе працяг такіх цікавых мерапрыемстваў, а вучні сярэдніх класаў – ці можна будзе стаць удзельнікамі праекта ў наступным навучальным годзе.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.